Вы тут

Міжнародны конкурс эсэ на англійскай мове Erudite упершыню пройдзе ў БДУ


Міжнародны конкурс эсэ на англійскай мове Erudite упершыню пройдзе ў БДУ. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа, якія вывучаюць на прафесійным узроўні англійскую мову як замежную. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ВНУ, перадае БелТА.


Канкурсантам прапануецца для напісання тэма А man without education is like a building without foundation («Чалавек без адукацыі падобны да будынка без падмурка»). У працах журы ацэніць адпаведнасць зместу, пісьменнасць, лагічнасць выкладу і аргументацыі, лексічную разнастайнасць, крэатыўнасць і арыгінальнасць працы.

Пераможцаў назавуць у пяці намінацыях: The Best Essay («Лепшае эсэ»), The Language Expert («Знаўца мовы»), The Most Logical Essay («Самае лагічнае эсэ»), The Most Original Essay («Самае арыгінальнае эсэ»), The Most Emotional Essay («Самае эмацыйнае эсэ»).

Работы прымаюцца да 15 снежня ўключна па электронным адрасе essaycontestbsu@mail.ru. Пераможцаў вызначаць 20 снежня.

Конкурс пройдзе ў завочным фармаце і накіраваны на раскрыццё творчага патэнцыялу студэнтаў, стварэнне ўмоў інтэлектуальнай самарэалізацыі і павышэнне ўзроўню моўнай падрыхтоўкі.

Арганізатарам інтэлектуальнага спаборніцтва выступае кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».