Першыя банкноты еўра з выявай асоб вядомых людзей ці помнікаў могуць з’явіцца ў Еўрасаюзе ў бліжэйшыя гады. Як паведамляе ў французская газета Les Echos, адпаведныя змены ў дызайне еўрапейскай валюты зараз разглядае Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ), перадае ТАСС.
Дыскусіі прымеркаваны да 20-годдзя стварэння еўрапейскай валюты, якое адзначаецца 1 студзеня 2022 года. Выданне нагадвае, што такія ідэі прапаноўваліся яшчэ ў 1990-х гадах, аднак узнікла праблема: кожная дзяржава хацела, каб яе прадстаўнікі, славутасці або творы мастацтва прысутнічалі на банкнотах. У выніку папярэднік ЕЦБ — Еўрапейскі валютны інстытут — адмовіўся ад гэтай ініцыятывы і было вырашана абмежавацца толькі нацыянальнымі серыямі манет.
Афіцыйна аб новай ініцыятыве павінны аб’явіць у найбліжэйшыя дні, удакладняе газета. У выпадку адабрэння савет кіраўнікоў ЕЦБ правядзе ўсебаковую ацэнку прапаноў ад краін — удзельніц ЕС, каб выканаць «геаграфічны, гендэрны і гістарычны баланс паміж сучаснымі асобамі і іх папярэднікамі». Тым не менш, улічваючы затрымкі пры абмеркаванні і запуску ў вытворчасць, банкноты з новым дызайнам з’явяцца толькі праз некалькі гадоў.
Прэв’ю: pixabay.com
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.