Вы тут

Цана газу ў Еўропе зноў паднялася вышэй за $1100 за 1 тыс. куб.м


Кошт газу ў Еўропе на адкрыцці біржавых таргоў сёння зноў падняўся вышэй за $1100 за 1 тыс. куб.м, сведчаць дадзеныя лонданскай біржы ICE, паведамляе ТАСС.


Цана студзеньскага ф’ючэрса на хабе TTF у Нідэрландах вырасла да $1104 за 1 тыс. куб.м, або 94,5 еўра за МВт·ч (зыходзячы з бягучага абменнага курсу еўра да долара, цэны на ICE прадстаўлены ў еўра за МВт·ч).

Агульны рост кошту газу ў Еўропе ў параўнанні з коштам закрыцця напярэдадні складае каля 5%.

Раней начальнік дэпартамента «Газпрома» Аляксандр Іваннікаў паведаміў, што холдынг не чакае прыкметнага зніжэння цаны на газ у Еўропе ў бліжэйшыя месяцы, але яго кошт у раёне $1 тыс. за тыс. куб.м не з’яўляецца ўстойлівым.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?