Вы тут

Брэсцкія мытнікі спынілі ўвоз абсталявання для тату і музычных інструментаў


У пункце пропуску «Казловічы» мытнікі спынілі нелегальны ўвоз абсталявання для нанясення тату і партыі музычных інструментаў, паведамляе Брэсцкая мытня.


Фота: ДТК

Грузавы аўтамабіль Volvo ехаў у Вялікабрытанію. Брэсцкім мытнікам перавозчык прадаставіў таварасуправаджальныя дакументы, у якіх былі ўказаны звесткі аб абсталяванні і прыстасаваннях для нанясення тату, а таксама музычных драўляных інструментах (маракасы, кастаньеты). У час надгляду высветлілася, што колькасць тавару, які знаходзіцца ў грузавіку, на 74 тыс. адзінак большая. Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт незаяўленага тавару склаў больш як Br142 тыс.

Брэсцкай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс па арт.15.4 КаАП (парушэнне парадку убыцця тавараў з мытнай тэрыторыі ЕАЭС). Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да 30 працэнтаў ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.