Вы тут

З кім павядзешся...


Гэтай вясной ў нас па лецішчы з'явіўся новы сусед. Як данесла мясцовае «радые», у Беларусь ён прыехаў ажно з... Іарданіі, ажаніўся тут з нашай дзяўчынай, разам з ёй гадуюць прыгожых чарнавокіх малых.


А дом, які прыкупіў, прадаваўся даўно — не было ахвотных набыць. Участак паступова зарастаў хмызняком, пустазелле насейвалася на іншыя гароды...

Факт, што, убачыўшы новага, маладога гаспадара, які, закасаўшы рукавы, узяўся за навядзенне парадку, мы з палёгкай уздыхнулі, а потым, шчыра кажучы, захваляваліся — сталі баяцца, што гэты дачнік зараз цяпне ліха, зморыцца і плюне. «Наш чалавек, беларус, можа, і даў бы тут рады, — між сабой гаварылі суседзі, а вось гэты іншаземец — наўрад... Дзе яго Іарданія? Там, можа, і не расце нічога — адна пустыня да горы?»

Але ж тут, на ўчастку, неяк залапатаў трактар і як бачыш перавярнуў «закамянелы» пласт дзірвану. А далей — болей, як той казаў: побач з домікам стаў зелянець газон, з'явілася альтанка і па перыметры — прыгожы штыкетнік... «Малайчына! — дзівіліся мы, — бач ты, які зацяты! Як сапраўдны беларус: упрагаецца і цягне — даводзіць да канца».

Толькі пахвалілі ды прагаварылі так, як сусед узяў і... знік: тыдні са тры відаць не было. Мы ўжо чаго ні думалі: можа, узяў ды ўсё-такі кінуў, можа, крый бог, захварэў?

Але ж не: дзякуй богу, вяртаецца — задаволены, яшчэ больш загарэлы. Кажа:

— Сустракаўся з раднёй — у Грузіі, на нейтральнай тэрыторыі, бо ў Іарданію і пералёт дарагі, і каранцін кругом... А ў Грузіі спадабалася, нават больш, чым у Турцыі і Егіпце... Людзі добразычлівыя ды сумленныя — амаль як мы (?), беларусы, мы толькі больш цягавітыя: бывае, упромся ў што...

Выходзіць, з кім павядзешся, ад таго і набярэшся. Ці не так?

Віталь ЖУРАЎСКІ,

г. Жодзіна

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».