Вы тут

У Віцебску адбыўся дзявяты міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы»


У Віцебску адбыўся дзявяты міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы». У ім узялі ўдзел прадстаўнікі каля пятнаццаці краін свету. Сярод іх бізнесмены, эксперты, дыпламаты.


Сёлетні прыярытэт — лічбавая эканоміка. Яна закліканая стаць драйверам для інавацыйнага развіцця рэгіёна. Мерапрыемства, арганізаванае аблвыканкамам, доўжылася два дні і прайшло ў гібрыдным фармаце.

Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў ад імя выканаўчай «вертыкалі» гарантаваў падтрымку інвестарам на ўсіх этапах. Ён паведаміў пра багаты вопыт рэалізацыі на поўначы краіны смелых і часам нечаканых ідэй. Падкрэсліў гатоўнасць сумесна выпрацоўваць найбольш эфектыўныя тэхналагічныя і арганізацыйныя рашэнні.

Сёлета ў развіццё эканомікі Віцебшчыны ўкладзена каля 2,7 мільярда рублёў, створана больш за тры тысячы рабочых месцаў. Запушчана інавацыйная вытворчасць у сферы машынабудавання, дрэваапрацоўкі, аграрным бізнесе. Вельмі цеснае і плённае супрацоўніцтва развіваецца з расіянамі.

Кіраўнік расійскага горада Пскоў Алена Палонская, якая прыехала ў Віцебск для удзелу ў форуме, пацвердзіла гэта. Партнёрства Пскова з беларускім бокам вядзецца больш за дваццаць гадоў. «Мы знаходзімся на важным этапе развіцця расійска-беларускіх адносін, — сказала яна. — Інтэграцыйны працэс найперш накіраваны ў эканамічную сферу». Мэр Пскова нагадала пра неабходнасць выканання каля трыццаці «дарожных карт», якія нядаўна былі зацверджаны краінамі на самым высокім узроўні. А гэта значыць, неабходныя новыя падыходы да супрацоўніцтва, трэба павялічыць колькасць інвестыцыйных праектаў як для буйнога бізнесу, так і для малога. Віцебская бізнес-пляцоўка, лічыць расіянка, вельмі зручная для абмеркавання новых падыходаў і формаў узаемадзеяння.

Міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў расказаў пра тое, што ў новай пяцігодцы ключавы напрамак развіцця эканомікі — інвестыцыі ў рэгіёны. Міністэрства сфарміравала план па тэме праектаў на суму больш за 50 мільярдаў рублёў. Іх колькасць перавышае тысячу: ад маленькіх — з укладаннямі на мільён рублёў, да буйных, дзе размова ідзе пра мільярды. І гэта датычыцца толькі камерцыйных праектаў. Патрэбнасці інвестыцый у сацыяльную, транспартную і вытворчую інфраструктуру ацэньваюцца ў 30 мільярдаў рублёў.

Прадстаўнік беларускага ўрада напомніў формулу паспяховага развіцця глыбінкі, якую агучыў на мінулым Усебеларускім народным сходзе кіраўнік дзяржавы: у абласцях неабходна мінімум па адным буйным вытворчым інвестпраекце, у раёнах — няхай ён будзе не такі вялікі, але таксама мінімум па адным праекце з прыцягненнем капіталу. Міністр нагадаў пра сённяшнія змены ў свеце, якія ўплываюць на інвестыцыйна-таварныя патокі. У прыватнасці, разрываюцца традыцыйныя лагістычныя ланцужкі па многіх кірунках, час паставак падаўжаецца. Яшчэ адзін сучасны трэнд: узмацненне рэгіяналізацыі ў атрыманні дабаўленай вартасці, калі ўсё больш кампаній па ўсім свеце хоча лакалізацыі вытворчасцяў на мясцовай сыравіне і камплектуючых. Менавіта гэта, па словах міністра, прыводзіць да росту цэн, які назіраецца ў свеце.

На думку міністра, удзел у беларускіх кластарах — вельмі выгадная бізнес-мадэль для патэнцыйных інвестараў. У Падзвінскім краі могуць зацікавіць укладанні ў фармацэўтычны, нафтахімічны, дрэваапрацоўчы кластары. Асобная тэма — прывабнасць развіцця турызму, улічваючы ўнікальнасць прыроды Віцебшчыны, значную колькасць цікавых аб'ектаў архітэктуры, адметных фестываляў.

З тым, што можа прапанаваць паўночны рэгіён у сэрвісе, перапрацоўцы драўніны, адукацыі, абароне, можна было азнаёміцца ў кулуарах форуму. Вялікі інтарэс выклікала інфармацыя пра прэферэнцыі тэрыторыі СЭЗ «Віцебск». Пасля форуму засталася магчымасць пачаць супрацоўніцтва на электроннай пляцоўцы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: «Лічба» как драйвер для глыбінкі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Беларусь і Кітай адзначаюць адметную дату — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Грамадства

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Псіхолагі раяць пачынаць не з маніторынгу рынку, а з некалькіх пытанняў самому сабе — каб вызначыцца з прыярытэтамі.

Грамадства

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук — заслужаны артыст БССР, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар.

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.