Вы тут

Алег Дзячэнка: «Мы сталі відавочцамі таго, як рассыпалася ў прах еўрапейская канцэпцыя правоў чалавека»


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці выказаўся адносна сітуацыі на беларуска-польскай мяжы і бежанцах: 


Фота: БелТА

— Ужо амаль месяц на заходніх рубяжах нашай Радзімы разгортваецца трагедыя некалькіх тысяч бежанцаў з Пярэдняй Азіі, якія паверылі папулісцкім абяцанням еўрапейскіх палітыкаў і накіраваліся ў Германію ў пошуках лепшага жыцця, — нагадвае сенатар. — Па ўказцы з Бруселя людзі былі беспрынцыпова і безадказна спыненыя польска-прыбалтыйскімі мілітарыстамі — на іх шляху выстаўлены глыбока эшаланаваны заслон з калючага дроту і ваеннай тэхнікі, створана сапраўдная «лінія Манергейма».

Ён акцэнтуе ўвагу, што ў польскай памежнай зоне ўведзена надзвычайнае становішча, забароненая дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі, гуманітарных арганізацый, а прапагандысцкія цэнтры па інструкцыі сакрэтных службаў наўмысна ўводзяць у зман замежную грамадскасць адносна прычын узнікнення міграцыйнага крызісу і рэальнага становішча спраў на мяжы.

— Кожны разважлівы чалавек сёння разумее, што сітуацыя на беларуска-польскім памежжы створаная штучна і носіць характар загадзя спланаванай заходнімі сакрэтнымі службамі дыверсіі, — перакананы Алег Дзячэнка. — Бежанцы з’яўляюцца інструментам калектыўнага Захаду для аказання ціску на Беларусь, на яе міралюбівую палітыку і эканоміку, якая стабільна развіваецца.

Ён робіць выснову, што ўсе мы сталі відавочцамі таго, як рассыпалася ў прах еўрапейская канцэпцыя правоў чалавека і забыты еўрапейскі лозунг «Воля, роўнасць і братэрства», пра якія дзесяцігоддзямі з усіх трыбун дэмагагічна вяшчалі заходнія гуманісты і лібералы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.