Вы тут

Рэгіянальныя асаблівасці: Сяргей Рачкоў правёў прыём грамадзян у Ашмянах


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы наведаў сёння райцэнтр Гродзеншчыны, які мяжуе з Літоўскай Рэспублікай. Гэтая тэрытарыяльная блізкасць і стала нагодай для аднаго з пытанняў, агучанага сенатару.


Фота: «Ашмянскі край»

Заўтра ў Прынёманскім рэгіёне чакаецца сенатарскі «дэсант»: адзіны дзень прыёму правядуць члены Прэзідыума Савета Рэспублікі, сенатары, абраныя ад Гродзеншыны ў верхнюю палату парламента. Сяргей Рачкоў па аб’ектыўных прычынах сустрэўся з заяўнікамі ў абранай акрузе сёння. Да яго з рознымі праблемамі і прапановамі звярнуліся пяць чалавек. 
Адзін з заяўнікаў прапанаваў унесці змены ў зямельнае заканадаўства, бо не можа з братам падзяліць зямлю, якая дасталася ім у спадчыну. Хата, якая дасталіся ад бацькоў, браты разабраліся, падзяліўшы ў роўных далях, а вось з участкам у шэсць сотак на юрыдычным узроўні аказалася не ўсё так проста. Старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын вырашыў дапамагчы знайсці агульную мову паміж сваякамі, запрасіўшы братоў да сябе на прыём, каб у дыялогу яны дасягнулі кансенсусу.

Яшчэ адна заяўніца — жыхарка райцэнтра — звярнулася з праблемай неабходнасці правядзення рамонту хлява і надворнай прыбіральні ў арэндным жыллі, дзе яна жыве. Гэтую тэму возьме на кантроль намесніка старшыні райвыканкама Андрэй Клышэўскі, які курыруе сферу будаўніцтва. Ён запэўніў, што праблема будзе вырашана ў двухтыднёвы тэрмін.

Пенсіянерка з Літвы, якая мае від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь задала сенатару пытанне аб магчымасці перагледзець яе пенсію згодна з беларускім заканадаўствам. Таксама жанчына, інвалід другой групы па агульным захворванні цікавілася магчымасцю кампенсавання выдаткаў за выкарыстоўваемую электраэнергію ў дачным доміку ў адной з вёсак раёна. Як патлумачылі жанчыне, на 40-працэнтнае пакрыццё расходаў могуць разлічаць ільготнікі з ліку грамадзян Беларусі. Што датычыцца атрымання беларускай пенсіі, на яе жанчына таксама прэтэндаваць не можа, бо не мае ніводнага дня стажу працы ў нашай краіне. 

Як расказаў Сяргей Рачкоў пасля прыёму грамадзян, галоўная задача такіх візітаў у рэгіён — выслухаць, паглядзець, чым могуць дапамагчы на заканадаўчым узроўні сенатары, звярнуцца ў адпаведныя органы ўлады для таго, каб вырашыць праблему кожнага, хто звяртаецца.

— Вядома, мы імкнёмся аказаць такую дапамогу ў рамках дзеючага заканадаўства і нарматыўна-прававых актаў, — падкрэсліў спікер. — Самае важнае, што людзі прыйшлі на гэтую сустрэчу. Значыць, яны давяраюць уладзе. І яны ведаюць, што беларускія чыноўнікі адгукаюцца на просьбы, звароты і заявы. Сёння на прыёме былі паднятыя розныя пытанні. Некаторыя з іх складана вырашыць, асабліва тыя, што датычацца ўзаемаадносін паміж сваякамі, калі людзі не могуць падзяліць спадчыну ў адпаведнасці з законам. Я заўсёды знаходжу паразуменне ў старшыняў райвыканкамаў, калі прашу паспрабаваць з чалавечага пункту гледжання вырашыць тую ці іншую сітуацыю на карысць сям’і ці асобна ўзятага грамадзяніна. 

Таксама ён звярнуў увагу на тэрытарыяльная асаблівасці гэтага рэгіёна:

— Ашмяны — прыгранічны рэгіён, таму нядзіўна, што ад грамадзян паступаюць пытанні, якія даводзіцца вырашаць згодна з міжнароднымі дамовамі з Літоўскай Рэспублікай, у тым ліку і ў галіне сацыяльнага забеспячэння. Часам людзі не ведаюць, хто можа ім дапамагчы: улады Літвы ці Беларусі. І мы заўсёды стараемся растлумачыць спрэчныя моманты, бо людзі, якія звярнуліся, прыехалі жыць на нашу беларускую зямлю.

Пасля прыёму грамадзян старшыня профільнай камісіі завітаў на сыраробны завод і ААТ «Белкофе», каб пазнаёміцца з ўмовамі працы, сацыяльным пакетам для людзей, што працуюць на гэтых прадпрыемствах, пачуць іх меркаванні, прапановы напярэдадні ўсенароднага абмеркавання праекта Асноўнага закона краіны. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.