Вы тут

Лукашэнка павіншаваў лідараў СНД з 30-годдзем Садружнасці


Прэзідэнт Беларусі, старшыня Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лідараў СНД, а таксама старшыню Выканаўчага камітэта — выканаўчага сакратара Садружнасці Сяргея Лебедзева з 30-годдзем арганізацыі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«За мінулыя гады арганізацыя зрабіла працяглы і няпросты шлях, даказаўшы сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць. Сёння Садружнасць з’яўляецца найбуйнейшым на постсавецкай прасторы рэгіянальным інтэграцыйным аб’яднаннем з унікальнай дыялогавай пляцоўкай, якая забяспечвае цеснае ўзаемадзеянне паміж дзяржавамі-удзельніцамі ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах на аснове раўнапраўя і партнёрства», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што дзякуючы сумесным намаганням СНД і ў далейшым будзе знаходзіць адэкватныя адказы на выклікі і пагрозы сучаснасці, застаючыся неад’емным і важным фактарам міжнароднага жыцця.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».