Вы тут

У Мінску затрыманы падазроны ў серыі крадзяжоў ліфтавых шпулек з дамоў


Затрыманы мінчанін, які ўчыніў серыю крадзяжоў ліфтавых шпулек, паведамілі ў ДУУС Мінгарвыканкама.


У міліцыю звярнуліся прадстаўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі з заявай, што ў некалькіх дамах у Кастрычніцкім раёне сталіцы зніклі ліфтавыя шпулькі.

Праваахоўнікі Кастрычніцкага РУУС па падазрэнні ў здзяйсненні крадзяжу затрымалі 34-гадовага раней неаднаразова судзімага мінчука. «Устаноўлена, што мужчына на працягу лістапада гэтага года пранікаў у пад’езды шматкватэрных дамоў, паднімаўся ў ліфтавыя памяшканні, здабываў шпулькі тормазу, складваў у заплечнік і выносіў з сабой. Выкрадзеную маёмасць рэалізоўваў у пунктах прыёму другсыравіны», — распавялі ў ДУУС.

Мінчанін меў дачыненне яшчэ да пяці аналагічных эпізодаў крадзяжоў. Сума ўрону склала каля Br4 тыс.

Следчыя далі прававую адзнаку. У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа за крадзеж.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».