Вы тут

Беларусь і Башкартастан зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў сферы зямельна-маёмасных адносін


Беларусь і Башкартастан зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў сферы зямельна-маёмасных адносін. Пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрыя Матусевіча з міністрам зямельных і маёмасных адносін Башкартастана Наталляй Палянскай, паведамляе сайт камітэта.


Фота: gki.gov.by

Дзмітрый Матусевіч расказаў аб задачах і прыярытэтных напрамках дзейнасці Дзяржкаммаёмасці, азнаёміў з праектамі і планамі на перспектыву, якія ажыццяўляюцца ў апошнія гады. «Беларусь адкрыта для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па розных напрамках, у тым ліку ў сферы зямельна-маёмасных адносін. Перакананы, што абмен вопытам паміж нашымі ведамствамі будзе садзейнічаць развіццю гэтай галіны», — падкрэсліў старшыня камітэта.

Наталля Палянская ў сваю чаргу адзначыла, што гэты візіт важны не толькі з практычнага, але і з пазнавальнага пункту гледжання. «Беларусь з’яўляецца для нас дружалюбнай краінай. Мы зацікаўлены ў беларускім вопыце фарміравання і правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне зямельных і маёмасных адносін, а таксама ў сферы функцыянавання сістэмы ўліку дзяржаўнай маёмасці і кантролю за яе выкарыстаннем», — сказала міністр.

Таксама на перагаворах прадстаўнікі падпарадкаваных Дзяржкаммаёмасці арганізацый расказалі аб дзяржаўнай рэгістрацыі і тэхнічнай інвентарызацыі аб’ектаў нерухомай маёмасці, інавацыйных падыходах у інвестыцыйнай дзейнасці і лічбавым развіцці рэгіёнаў, лічбавізацыі працэсаў рэгістрацыі і ўліку нерухомай маёмасці, напрамках развіцця геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці.

Бакі дамовіліся ўмацоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.

Грамадства

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў  і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Са старажытных часоў Іўеўшчына адметная сваёй шматнацыянальнасцю. 

Грамадства

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Музей, валуноў, вавёркі, вадзянога млына і не толькі.