Вы тут

Новаўвядзенні ў аплаце бальнічных і нюансы пенсійнага страхавання


У наступным годзе ў Беларусі ўступяць у сілу новаўвядзенні ў частцы індывідуальнага персаніфікаванага ўліку застрахаваных асоб, аплаты бальнічных. Адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 694 «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» прынята 4 снежня, паведамілі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Фота: БелТА

Гэтым дакументам нарматыўныя прававыя акты ўрада прыводзяцца ў адпаведнасць з законам «Аб узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

Пастановай таксама замацоўваюцца некаторыя палажэнні.

Так, у рамках добраахвотнага страхавання дадатковай накапляльнай пенсіі ўносяцца змяненні ў правілы індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку застрахаваных асоб у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

«У прыватнасці, за новапрынятых работнікаў, якія пажадалі ўдзельнічаць у добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі, для работадаўцаў устаноўлены тэрмін падачы дакументаў персаніфікаванага ўліку па форме ПУ-2 (прыём на работу) на працягу 5 дзён. Пры гэтым тэрмін падачы дакументаў на звальненне застаўся ранейшым», — удакладнілі ў Мінпрацы і сацабароны.

Таксама распрацавана форма пенсійнага пасведчання, якая прадугледжвае яго выдачу атрымальнікам датэрміновай прафесійнай пенсіі.

І ўносяцца змяненні ў «Палажэнне аб парадку забеспячэння дапамогамі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах».

А менавіта: права на дапамогу па часовай непрацаздольнасці, у тым ліку па цяжарнасці і родах, прадастаўляецца ўсім грамадзянам, якія працуюць па працоўных дагаворах, незалежна ад факта пералічэння абавязковых страхавых узносаў на сацыяльнае страхаванне да надыходу выпадку часовай непрацаздольнасці (цяжарнасці і родах). Гэта значыць бальнічны павінен быць аплачаны ў любым выпадку.

Устаноўлены мінімальны памер дапамогі па часовай непрацаздольнасці, у тым ліку па цяжарнасці і родах (50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва за два апошнія кварталы), які выплачваецца пры выяўленні факта наўмыснага завышэння работадаўцам сумы дапамогі. Раней у такіх выпадках дапамога за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання не выплачвалася зусім.

Пастанова ўступае ў сілу з 21 студзеня 2022 года, за выключэннем норм, што рэгулююць указ Прэзідэнта «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі», якія ўступаюць з 1 кастрычніка 2022 года.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.