Вы тут

ДПК: За суткі колькасць грузавікоў на ўезд у ЕС практычна не змянілася


За мінулыя суткі колькасць грузавога транспарту, які чакае ўезду ў краіны ЕС, практычна не змянілася, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.


Фота: БелТА

Найбольшая колькасць грузавікоў фіксуецца на літоўскім напрамку. Кантрольныя службы Літвы аформілі ўсяго 912 аўтамабіляў з 1326, прадугледжаных прапускной здольнасцю.

На польскім напрамку закрыццё пункта пропуску «Кузніца Беластоцкая» знізіла агульную прапускную здольнасць і прывяло да павелічэння нагрузкі на два функцыянуючыя пагранпераходы. Акрамя таго, працягваецца невыкананне дамоўленасцей па пропуску грузавікоў. Так, у пункце пропуску «Баброўнікі» польскім бокам аформлена ўсяго 333 грузавыя аўтамабілі (пры нарматыўнай прапускной здольнасці 500), у «Кукурыках» — 1009 (1200).

Праз латвійскія пагранпераходы транспарт уязджаў у ЕС без затрымак, аднак пераразмеркаванне грузавых патокаў з іншых маршрутаў павялічыла колькасць фур, якія чакаюць уезду ў Латвію.

«Беларускі бок афармляе грузавы транспарт без затрымак згодна з двухбаковымі дамоўленасцямі. Пра гэта сведчыць адсутнасць чэргаў на ўезд у нашу краіну», — адзначылі ў ДПК.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.