Вы тут

Украіна адмяніла спецпошліны на імпарт аўтамабіляў з Беларусі


Кіеў адмяніў уведзеныя ў красавіку спецпошліны ў 35% на імпарт аўтобусаў, грузавікоў і спецтэхнікі з Беларусі, паведамляе ўрадавае выданне «Урядовый курьер», перадае БелТА.


Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі Украіны 16 красавіка прыняла рашэнне, згодна з якім імпарт з Беларусі маторных колавых сродкаў абкладаўся 35%-й ахоўнай пошлінай.

Як адзначае ўкраінская анлайн-газета Korrespondent.net, у адказ Мінск аб’явіў аб увядзенні ліцэнзавання ўкраінскіх тавараў, у спіс якіх трапілі традыцыйныя групы ўкраінскага экспарту: керамічная плітка, шпалеры, радыятары, халадзільнікі, папера, ДСП/ДВП, кандытарскія вырабы, сокі і піва. 

Патрабаванні ліцэнзавання прывялі да выцяснення ўказаных украінскіх тавараў з беларускага рынку. Па дадзеных выдання, Мінск гарантуе адмену абмежаванняў на працягу тыдня пасля адмены ахоўнай пошліны на беларускія аўтамабілі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.