Вы тут

Што разглядалася на шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў


Дэпутаты на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні прынялі змены ў Закон «Аб унутраных войсках». Абнаўленне дазволіць палепшыць магчымасці прымянення сродкаў і сіл гэтага роду войск для абароны дзяржавы, расказаў Яўген Зайцаў, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў. Як заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, прадстаўляючы законапраект, неабходнасць удасканалення акта выклікана выкарыстаннем сіл і сродкаў МУС у постэлектаральны перыяд і рэгуляваннем пытанняў па абароне атамнай электрастанцыі. 


Фота: pixabay.com

Так, да асноўных задач унутраных войск будзе адносіцца ўдзел у ахове грамадскага парадку, забеспячэнне бяспекі ахоўваемых асоб, аб’ектаў, прававога рэжыму ў зоне правядзення контртэрарыстычных мерапрыемстваў, узмацненне дзяржаўнай мяжы. 

«Унутраныя войскі ўжо нясуць службу на мяжы з Польшчай і Літвой па ахове грамадскага парадку і недапушчэнні правакацый на граніцы. Артыкул 9 Закона „Аб дзяржаўнай граніцы“ дазваляе выконваць гэтыя задачы ўнутраным войскам. Што тычыцца паўнамоцтваў, якімі будуць надзеленыя ваеннаслужачыя органаў ўнутраных спраў, яны будуць такія ж як і ў ваеннаслужачых пагранвойскаў», — акцэнтуе Іван Кубракоў. 

Законапраект дае права МУС устанаўліваць крытэрыі адбору прызыўнікоў ва ўнутраныя войскі. Такім чынам, у кандыдата не павінна быць фактаў прыцягнення да крымінальнай і адміністратыўнай адказнасці па пэўных артыкулах. Як падкрэслівае міністр, крытэрыі адбору да прызыўнікоў будуць такімі ж, як і да супрацоўнікаў унутраных органаў.

Дэпутаты ў першым чытанні прынялі і Закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Пра навацыі расказала Наталля Тарасенка, член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў. Для спрашчэння падачы электронных заяў створаны адмысловы сайт, а кожны зварот зарэгіструецца ў аўтаматызаванай сістэме і асабістым кабінеце заяўніка. Такім чынам, кожны грамадзянін зможа адсочваць ход разгляду яго звароту ў рэжыме анлайн. Абмяркоўваецца пытанне аб захаванні Кнігі заўваг і прапаноў у індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацыях па аказанні паслуг насельніцтву. У абноўленым законе таксама ўдакладняць пералік прычын адказу ў асабістым прыёме.

«Навацыі дапамогуць зрабіць закон больш дзейсным і якасным, даступным і зразумелым», — сцвярджае парламентарый. 

Законапраект выклікаў дыскусію сярод дэпутацкай супольнасці, асабліва ў пытанні ўздзеяння на так званых «прафесійных скаржнікаў». Для прадухілення з’явы парламентарыі прыйшлі да рашэння выпрацаваць алгарытм работы з гэтай катэгорыяй грамадзян да другога чытання закона.

Ратыфікавалі дэпутаты міжурадавае пагадненне Беларусі і Расіі аб перавозцы айчынных нафтапрадуктаў праз марскія парты Расіі ў трэція краіны. Яно будзе дзейнічаць да канца 2023 года і прадугледжвае аб’ёмы за дзесяць мільёнаў тон. Па словах Сяргея Сцельмашка, члена Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў, гэта пагадненне таксама з’яўляецца адказам Беларусі на санкцыі.

«І Брусель, і Вашынгтон павінны ведаць, што ніякія палітычныя, эканамічныя санкцыі, тым больш ваенныя крокі на нас не падзейнічаюць і не атрымаюць чаканага эфекту», —заўважае парламентарый.

Ён адзначае, што эканамічныя абмежаванні — добры штуршок для развіцця экспарту ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і пераарыентавання гандлю на рынкі Блізкага, Сярэдняга Усхода, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.

Як дадае Дзяніс Карась, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, пагадненне аб перавозцы таксама спрыяе далейшаму ўдасканаленню адносін Беларусі і Расіі, дазваляе развіваць марскую паўночную плынь Расіі і забяспечвае бесперапынную работу нашых нафтапераапрацоўчых прадпрыемстваў.

«Мы павінны адказваць. Пэўныя дзеянні з боку калектыўнага Захаду павінны жорстка перапыняцца. Меры, што ўведзены ўрадам, дарэчныя і прымусяць урады заходніх краін да разважнасці», — сказаў парламентарый.

Таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні законапраекты аб натарыяльнай дзейнасці, інвестыцыях і ратыфікавалі некалькі пагадненняў.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».