Вы тут

Заўтра ў Оршы правядуць абласны тур праекта «100 ідэй для Беларусі»


У спартыўным комплексе «Лядовая Арэна» 9 снежня ў адзінаццаць гадзін раніцы пачнецца абласны тур XI сезона Рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Пра гэта ў абкаме грамадскага аб’яднання «БРСМ» паведамілі карэспандэнту «Звязды». 


За магчымасць выхаду на абласны тур змагаліся аўтары больш за двухсот інавацыйных праектаў.

У выніку ўвазе экспертнай рады на абласным туры будуць прадстаўлены больш за пяцьдзясят праектаў у намінацыях: «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць», «Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства», «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі», «Ахова здароўя (медыцынскія тэхналогіі, фармацыя, бія- і нанаіндустрыя», «Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія», «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі», «Экалогія (рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў)», «Грамадства і сацыяльная сфера», «Лепшая бізнес-ідэя».

Работы, якія не ўвайшлі ў рэспубліканскі фінал, трапяць у абласны праект «Твая ідэя для Віцебшчыны», які праводзіцца ўпершыню.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?