Вы тут

Найбуйнейшы лагістычны аператар краіны «Белмытсэрвіс» працягвае ўдасканальваць свае паслугі


Белмытсэрвіс і Белтэлеком развіваюць супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Дамова аб партнёрскіх узаемаадносінах падпісана ўчора паміж прадпрыемствамі.


Лічбавыя тэхналогіі сёння актыўна запатрабаваны ў многіх галінах, і лагістыка — не выключэнне. Яны дазваляюць пашырыць узаемадзеянне з кліентамі па лічбавых каналах і знізіць затраты па абслугоўванні. Сярод праектаў, якія змогуць сумесна рэалізаваць прадпрыемствы, — відэа- і аўдыякантроль працоўных месцаў, што палепшыць якасць абслугоўвання кліентаў. Увогуле паслуга «Відэакантроль» ад Белтэлекама ўжо паспяхова выкарыстоўваецца лагістычным аператарам. Цяпер ёсць магчымасць выпрабаваць на практыцы дадатковы сэрвіс «Відэааналітыка», які дазваляе распазнаваць твары людзей і нумарныя знакі транспарту, падлічваць наведвальнікаў і машыны, што цікава для аналізу работы як складскіх памяшканняў, так і гандлёвых аб’ектаў. Павысіць бяспеку закліканы дэтэктары пакінутых прадметаў, дыму і агню, а таксама прадметаў, якія рухаюцца.

Як вядома, сёння ва ўсім свеце на дапамогу чалавеку прыходзяць робаты. Робатызацыя складоў дазваляе нашмат павысіць эфектыўнасць: робаты і канвееры павышаюць хуткасць прыёмкі тавараў ў 20-30 разоў, а адгрузкі — у 3-5 разоў. Пры гэтым павышаецца і бяспека працы — усе аперацыі, якія тояць небяспеку, можна даручыць робатам. Такім чынам, рабатызацыі і аўтаматызацыя складской інфраструктуры дазваляюць набыць на рынку лагістычных паслуг значныя канкурэнтныя перавагі.

— Мы пільна сочым за развіццём лічбавізацыі ў свеце і самі актыўна праводзім палітыку, заснаваную на пэўных стандартах, — адзначае генеральны дырэктар РУП «Белмытсэрвіс» Вадзім БАБАРЫКІН. — Сёння мы абмяркоўваем з Белтэлекамам развіццё стандарту 5G, які збіраемся выкарыстоўваць. Як вядома, Беларусь з’яўляецца той краінай, якая практыкуе эксперыменты лічбавізацыі ў частцы транзітнага калідора, кантролю руху транспартных сродкаў на тэрыторыі краіны. Нам гэта важна, бо мы кансалідуем вялікія транспартныя патокі і абслугоўваем іх на нашых тэрміналах па ўсёй краіне.

Пагадненне дае імпульс не толькі ва ўдасканаленні і развіцці сувязі і тэлекамунікацыйных паслуг, але і ў частцы аказання мытных паслуг, аб’яднання інтэлектуальных і вытворчых рэсурсаў, зніжэння затрат.

— Мы маем магчымасць будаўніцтва і эксплуатацыі лакальных вылічальных сетак, што таксама актуальна для такога краінавага прадпрыемства, якім з’яўляецца Белмытсэрвіс, — кажа генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый ПЕТРУЧЭНЯ. — Гэта дазваляе ліквідаваць прасторавую разгрупаванасць аб’ектаў — мы аб’ядноўваем прадпрыемства ў адно цэлае з дапамогай хуткасных каналаў сувязі, якія належаць Белтэлекаму.

Са свайго боку Белтэлекам збіраецца выкарыстоўваць і лагістычныя магчымасці Белмытсэрвіса.

— Унікальнасць лагістычных рашэнняў уяўляе цікавасць для нас, як для партнёраў Белмытсэрвіса. Нашы контрагенты знаходзяцца па ўсім свеце, і пытанне лагістыкі сёння вельмі актуальнае. Падпісанае пагадненне дазваляе аб’яднасць наш кадравы і вытворчы патэнцыял у частцы вырашэння надзённых задач, — рэзюмуе Юрый Петручэня.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».