Вы тут

Эйсмант расказала, які падарунак Прэзідэнту Беларусі больш за ўсё запаў ёй у душу


Плошчу Музея падарункаў Прэзідэнту Беларусі плануецца пашырыць і выкарыстоўваць для размяшчэння шматлікіх экспанатаў не толькі залу на трэцім паверсе Палаца Незалежнасці, але і іншыя памяшканні. Аб гэтым сёння расказала прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант у час экскурсіі ў Палацы Незалежнасці, перадае БелТА.


У час экскурсіі. Фота: БелТА

У Музеі падарункаў захоўваюцца сотні розных прадметаў, сувеніраў, твораў мастацтва, перададзеных Аляксандру Лукашэнку ад замежных лідараў, палітычных дзеячаў, дэлегацый, дыпламатаў, сусветна вядомых персон, а таксама суайчыннікаў, працоўных калектываў краіны. Тут і прыгожыя кітайскія вазы, наборы разных шахмат, цэлы арсенал халоднай зброі, ёсць нават пісталеты і аўтамат. А яшчэ — карціны, пальчатка ад касмічнага скафандра, разнастайныя статуэткі, нацыянальнае адзенне замежных краін. Асобны куток прысвечаны спартыўным падарункам — хакейныя джэрсі з асабістымі аўтографамі вядомых ігракоў, медалі, сувеніры, хакейная клюшка і шмат іншага.

Удзельнікі экскурсіі пацікавіліся ў прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы, які з экспанатаў яна лічыць самым каштоўным. Не ў плане матэрыяльнай каштоўнасці, зразумела, а ў плане яго значнасці. Наталля Эйсмант не змагла даць адказ, растлумачыўшы, што такі выбар зрабіць вельмі цяжка — вялікая колькасць памятных прадметаў сабрана ў музеі.

Але затое сярод экспанатаў для яе асабіста ёсць той, які адразу пакарыў і запаў у душу. Гэта букет васількоў — цудоўная мастацкая кампазіцыя, сапраўдны твор мастацтва, выкананы настолькі тонка і прыгожа, што кветкі практычна не адрозніваюцца ад жывых. Вобраз васількоў сімвалічны для Беларусі і ўзыходзіць да кветкавых арнаментальных матываў слуцкіх паясоў і паэтычных радкоў Максіма Багдановіча, які назваў васілёк «кветкай Радзімы».

Аўтар работы — ураджэнец Кобрына мастак Мікалай Кузьміч. Сувенір «Васількі» быў перададзены Прэзідэнту ад жыхароў Брэста ў верасні 2019 года з нагоды святкавання тысячагоддзя горада ў знак удзячнасці за павагу да гісторыі горада, асабісты ўклад у яго развіццё і новае аблічча. У той памятны дзень кіраўнік дзяржавы ў даўгу перад жыхарамі Брэста не застаўся і падарыў унікальны экзэмпляр Брэсцкай або так званай Радзівілаўскай Бібліі. Яна з’яўляецца найбольш каштоўным выданнем, надрукаваным у 1563 годзе ў Брэсце ў першай друкарні на тэрыторыі сучаснай Беларусі па ініцыятыве і на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага, старасты брэсцкага.

Наталля Эйсмант таксама расказала, што ў запасніках музея захоўваецца яшчэ шмат падарункаў кіраўніку дзяржавы ад арганізацый, прадпрыемстваў краіны. І бываюць выпадкі, калі прыязджаючы на экскурсію ў Палац Незалежнасці і наведваючы музей, прадстаўнікі якога-небудзь рэгіёна пытаюцца, дзе ж іх падарунак, уручаны раней Прэзідэнту. «На жаль, на размяшчэнне ўсіх экспанатаў у зале не хапае месца», — тлумачыць Наталля Эйсмант. Паводле яе слоў, цяпер вывучаецца магчымасць пашырыць экспазіцыю за кошт іншых памяшканняў палаца.

Выбар рэдакцыі

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.

Грамадства

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Ідэя стварыць гурток авіямадэлістаў у нейкім сэнсе звязана і з размяшчэннем побач з райцэнтрам былога ваеннага аэрадрома.

Грамадства

Інавацыі ў будаўнічай навуцы. Як стварыць тое, што ніхто дагэтуль не ствараў?

Інавацыі ў будаўнічай навуцы. Як стварыць тое, што ніхто дагэтуль не ствараў?

Будаўнічыя ідэі распрацоўваюцца ў лабараторыі аднаго брэсцкага вучонага.