Вы тут

Праваахоўны блок поўнасцю кантралюе абстаноўку ў краіне


Аб гэтым заявіў генеральны пракурор Андрэй ШВЕД перад рэспубліканскай каардынацыйнай нарадай па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, якая прайшла ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведаміла БелТА.


«Мы адзначаем аб'ектыўна: грамадская бяспека на вуліцах забяспечана. Любыя праявы экстрэмізму і тэрарызму будуць спыняцца, вінаватыя будуць пакараны», — сказаў Андрэй Швед. Разам з тым, паводле яго слоў, неабходна ўдасканальваць эфектыўнасць дадзенай работы. «Сёння мы бачым рэзервы, фіксуем, што апошнім часам стала больш праяўляцца актыўнасць праваахоўнікаў па выяўленні злачынстваў, учыненых раней. Усё часцей прыцягваюцца людзі, якія думалі, што яны ніколі не паўстануць перад судом. Гэтая тэндэнцыя павінна быць толькі ўзмоцнена. Асноўная задача — забяспечыць прыцягненне да адказнасці кожнага, хто зрабіў замах на грамадскі лад і бяспеку нашай дзяржавы», — дадаў генпракурор.

Кажучы аб рэцыдыўнай злачыннасці, Андрэй Швед нагадаў аб даручэнні Прэзідэнта трымаць згаданае пытанне на пастаянным кантролі. «Узровень рэцыдыўнай злачыннасці крыху знізіўся. Аднак нас вельмі непакоіць, што чвэрць такіх цяжкіх злачынстваў, як забойствы, нанясенне цялесных пашкоджанняў, згвалтаванні, здзейснена людзьмі, якія раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. Асаблівую заклапочанасць выклікае той факт, што, нягледзячы на вялікую колькасць забраніраваных рабочых месцаў, фіксуецца нізкая эфектыўнасць па працаўладкаванні гэтай катэгорыі нашых грамадзян. Больш за 70 працэнтаў з іх (тых, хто здзейсніў паўторнае злачынства) нідзе не працуюць і не занятыя. Стаіць задача ў тым ліку знайсці рэзервы, скаардынаваць работу ўсіх дзяржаўных органаў, каб людзі, якія адбылі пакаранне, былі неадкладна ўключаны ў грамадска карысную справу», — звярнуў увагу Андрэй Швед.

Як канстатавалі ў Генпракуратуры, у выніку рэалізацыі комплексу мер суб'ектамі прафілактыкі правапарушэнняў колькасць зарэгістраваных у краіне за 9 месяцаў гэтага года злачынстваў, здзейсненыя людзьмі, якія маюць непагашаную і нязнятую судзімасць, у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года нязначна зменшылася (з 15 728 да 14 933), у той час як удзельная вага засталася на тым жа ўзроўні — 41,6 працэнта. У ходзе праверак пракуроры выявілі недахопы па лініі процідзеяння рэцыдыўнай злачыннасці.

У ведамстве дадалі: працаўладкаванню людзей, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, не ўдзялялася належная ўвага, работа дзяржорганаў у гэтым напрамку не заўсёды была эфектыўная. У той жа час прыняты меры па ліквідацыі адзначаных кіраўніком дзяржавы недахопаў. Палепшылася ўзаемадзеянне праваахоўных органаў на стадыі распачынання крымінальнай справы, зменшылася колькасць выпадкаў прад'яўлення дзяржабвінаваўцамі новага абвінавачання і прад'яўлення імі хадайніцтваў аб прыпыненні судовага разбору для збору дадатковых доказаў. Акрамя таго, скарацілася колькасць скаргаў, якія паступаюць у органы пракуратуры, на парушэнні пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і ў ходзе крымінальнага працэсу. Дзейнасць органаў крымінальнага праследавання на стадыі дасудовага справаводства па-ранейшаму знаходзіцца пад пільнай увагай пракурораў.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».