Вы тут

Пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр» назавуць 10 снежня


Падчас фіналу марафону студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Адзінства» ў Мінску адбудзецца афіцыйнае закрыццё трэцяга працоўнага семестра з ушанаваннем пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр». 


Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымуць удзел больш за 500 чалавек — байцы, камандзіры і камісары студэнцкіх атрадаў з усіх рэгіёнаў краіны, ветэраны студатрадаўскага руху, кіраўнікі арганізацый, якія прымаюць беларускія студэнцкія атрады, прадстаўнікі органаў заканадаўчай і выканаўчай улады.

У ходзе цырымоніі ўзнагароджання стануць вядомыя імёны пераможцаў рэспубліканскага конкурсу ў 16-ці намінацыях.

Безумоўна, самая чаканая падзея ўрачыстасці — уручэнне сімвалаў шматгадовых традыцый беларускага студатрадаўскага руху — пераходзячага сцяга лепшаму студэнцкаму атраду маладзёжнай будоўлі і пераходзячага сцяга лепшай прымаючай арганізацыі.Студатрадаўскі рух адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У перыяд з 1 студзеня па 1 снежня бягучага года Рэспубліканскім штабам студэнцкіх атрадаў былі працаўладкаваны 33538 чалавек у складзе 2383 студэнцкіх атрадаў розных профіляў: 11002 чалавекі шчыравалі ў 681 сельскагаспадарчых атрадах, 8079 чалавек — у 615 сэрвісных атрадах, 4640 чалавек — у 351 педагагічных атрадах, 3994 чалавек — у 274 экалагічных атрадах, 2992 чалавекі — у 234 будаўнічых атрадах, 2424 чалавекі — у 185 вытворчых атрадах, 208 чалавек — у 26 медыцынскіх атрадах. І 249 чалавек працавалі ў складзе 17 студэнцкіх атрадаў за межамі Беларусі: маюцца на ўвазе педагагічныя і сэрвісныя атрады ў ВДЦ «Арляня», будаўнічы атрад — удзельнік Міжнароднай студэнцкай будоўлі «Кузбас 300», сэрвісны атрад у ТАА «Амега», педагагічны і сэрвісны ў дзіцячым спартыўна-аздараўленчым комплексе «Жамчужына».

Варта адзначыць, што ў 2021 годзе Рэспубліканскім штабам працоўных спраў рэалізаваны шэраг рэспубліканскіх маладзёжных працоўных праектаў, такіх як будаўнічы «Горад маладосці» (Усебеларуская маладзёжная будоўля ў Астраўцы), вытворчы — «Атлант 2021» на базе ЗАТ «Атлант» у Мінску, сельскагаспадарчы — «Талачын» на сельскагаспадарчых пляцоўках РУП «Талачынскі кансервавы завод» і іншыя.

Статус абласной (гарадской) маладзёжнай будоўлі ў 2021 годзе атрымалі будаўніцтва шматфункцыянальнага медыцынскага цэнтра ў Брэсце, сярэдняй школы ў мікрараёне № 96 Гомеля, кардыятэрапеўтычнага корпуса на тэрыторыі Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы, рэканструкцыя корпуса Кадэцкага вучылішча ў Полацку і рэканструкцыя вуліцы Гагарына ў горадзе Віцебску, комплексу будынкаў Гарадской клінічнай бальніцы № 3 у Гродне. 

Самым маштабным праектам студэнцкіх атрадаў у Год народнага адзінства стаў рэспубліканскі марафон студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Адзінства», які стартаваў 15 верасня ў Мінску, прайшоў за гэты час ва ўсіх кутках краіны ў фармаце студатрадаўскага свята з падвядзеннем вынікаў трэцяга працоўнага семестра і ўшанаваннем найлепшых удзельнікаў руху.

Завершыць праграму марафона трохдзённы Усебеларускі злёт студэнцкіх атрадаў «Час руху».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?