Вы тут

Міхаіл Русы правёў прыём грамадзян у Навагрудку


Да Старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні са сваімі праблемамі, якія датычыліся самых розных сфер, прыйшлі не толькі жыхары Навагрудчыны, але і іншых рэгіёнаў краіны.


Фота: «Новае жыццё»

На сустрэчу запісаліся больш за 10 чалавек. Кола пытанняў датычыліся рамонту мясцовых дарог і шматпавярховых дамоў, даступнасці гандлёвага абслугоўвання і памеру падаткаў, своечасовасці разліку з работнікамі і іншныя.

У прыватнасці, былыя работнікі фабрыкі спецадзення прыйшлі на прыём да сенатара са сваёй бядой: летась у сакавіку яны звольніліся з прадпрыемства па прычыне яго закрыцця, але разліку няма да гэтага часу. Змяніўся ўласнік, а запазычанасці засталіся.

Міхаіл Русы перакананы, што вырашыць гэтую праблему трэба як мага хутчэй:

— Заработная плата — гэта аснова. Пытанне неабходна ўзяць на кантроль, адпаведным органам разабрацца і прыняць неабходныя меры, — падкрэсліў сенатар.

На прыём у Навагрудак са сталіцы прыехала шматзетная сям’я з пытаннем правядзення рамонтных работ шматпавярховага дома. Паводле меркавання старшыні профільнай камісіі, праблему трэба вырашаць неадкладна, адпаведнае даручэнне ўжо дадзена з тым, каб забудоўшчык ліквідаваў усе недахопы і прывеў дом у належны стан.

Цікавы выпадак расказала сенатару жыхарка Навагрудка: яна інвалід ІІ групы, мае ва ўласнасці дзве машыны (легкавік і мікрааўтобус), але правоў кіравання не мае. На легкавым аўто ў паліклініку, а на бусе — у грыбы-ягады яе возіць суседка. Тым разам падатак за валоданне двума транспартнымі сродкамі ёй плаціць давядзецца. Што рабіць? — пытаецца заяўніца. 

— Па новым заканадаўстве льготы па аплаце транспартнага падатку прадугледжаны толькі для інвалідаў, якія маюць правы кіроўцы, — растлумачыў Міхаіл Русы. — Раённы выканаўчы камітэт можа прыняць рашэнне аб прымяненні льгот па транспартным падатку толькі ў тым выпадку, калі ў чалавека складаная сітуацыя. У пытанні трэба разабрацца, аднак закон ёсць закон, і ён для ўсіх адзін.

З калектыўнай просьбай працягнуць маршрут гарадскога аўтобуса прыйшлі некалькі жыхароў райцэнтра. Яны патлумачылі, што аўтобус не даязджае да іх садовага таварыства літаральна 600 метраў, а для пажылых — гэта адлегласць. 

Як патлумачыў старшыня Навагрудскага райвыканкама Сяргей Федчанка, гэтае пытанне ўжо вывучалася: неабходна ўладкаваць разваротную пляцоўку і скарэктаваць маршрут. Ён паабяцаў, спецыялісты выедуць на месца і яшчэ раз усё вывучаць.

— Людзі падымаюць шырокі спектр пытанняў: і жыллёвае будаўніцтва, і добраўпарадкаванне, і транспартны падатак, і дарогі,

— адзначыў сенатар. — Вядома ж, кожнае пытанне будзе ўзята на кантроль і даведзены да лагічнага завяршэння. Пры гэтым заўсёды варта ўлічваць эканамічную мэтазгоднасць, усё павінна быць разумна. Кожнага чалавека важна выслухаць, калі трэба, растлумачыць і патлумачыць. 

Ён лічыць правядзенне такіх прыёмаў эфектыўнымі і неабходнымі для людзей. 

— Дзякуючы ім пры прыняцці законаў, аналізе выканання заканадаўчых, нарматыўна-прававых актаў, мы бачым, што практыка прымянення ці не тая, ці ёсць недапрацоўкі — а гэта людзі, іх праблемы і жыццёвыя сітуацыі. І пры чарговай карэкціроўцы ёсць рэальная магчымасць зняць гэтыя пытанні. Самае важнае, што кожны прыём — гэта дапамога людзям, магчымасць убачыць сітуацыю на месцах, — рэзюмаваў Міхаіл Русы. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».