У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга нарысаў і эсэ журналіста і пісьменніка Алеся Карлюкевіча «Пуцявінамі зорак: Ураджэнцы Беларусі ў блізкім памежжы».
Разам сабраны матэрыялы, якія расказваюць пра нашых суайчыннікаў, якія здзейсніліся ў культуры, навуцы, мастацтве, увогуле ў недалёкай ад нас гісторыі суседніх краін. Найперш — Расіі. Супольная прастора прыцягвала з Магілёва ці Гомеля, Мінска ці Гродна ў ВНУ Санкт-Пецярбурга і Масквы. Выпеставаныя ў мілосці да беларускіх краявідаў, землякі вучыліся, знаходзілі сваё месца і ў Сярэдняй Азіі і Казахстане, на сібірскіх і далёкаўсходніх разлогах.
«Жыві і цэльнасці шукай...» — такую назву носіць першы раздзел выдання. У ім — расповяды пра расійскага генерала і археолага, гісторыка, краязнаўцу Васіля Калаура («Захавальнік помнікаў сярэднеазіяцкай мінуўшчыны»), літаратурнага крытыка Івана Векслера («Даследчык творчасці Івана Тургенева і Аляксея Талстога — родам з Віцебска»), пра геолага Аляксандра Уклонскага («Узбекскі акадэмік мінералогіі нарадзіўся ў Гомелі»), пра расійскага скульптара Меера Айзенштадта («Клецкі вучань Кругера»), пра расійскага пісьменніка Лявонція Ракоўскага, які нарадзіўся ў Глыбокім («... Любіць кнігу саму па сабе»), мовазнаўцу, этнографа Юрыя Крайновіча з Віцебска («Даследчык мовы ніўхаў, юкагіраў, кетаў» ), пра літаратуразнаўца Барыса Мейлаха («Даследчык творчасці Пушкіна нарадзіўся ў Лепелі»), пра ваенную перакладчыцу і пісьменніцу гамяльчанку Алену Ржэўскую («Была вайна...»), пра рускага літаратуразнаўца Івана Горскага («Даследчык творчасці А. Міцкевіча з Улы»)...
«Папутнікі сярод нябёс...» — раздзел з нарысамі пра нашых землякоў, якія вучыліся ў маскоўскіх універсітэтах і інстытутах, а таксама ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце і Казанскім дзяржаўным універсітэце. І апошняя частка кнігі — «Сваёй душы праліце свет...» , у якой расказваецца пра падарожжы вядомых беларусаў, пра тое, як пашанотна да таго ці іншага роднага куточка ставяцца беларускія пісьменнікі, краязнаўцы.
На старонках кнігі аўтар задаецца пытаннем важкасці ўшанавання гістарычнай памяці, звяртаецца да тэмы мемарыялізацыяі тых ці іншых мясцін. «Пуцявінамі зорак...» — добры радзімазнаўчы дапаможнік на ўроках гісторыі агульнаадукацыйнай школы.
Максім ВЕЯНІС
Галоўныя атрыбуты кірмашу «Дажынкі» ў Зэльве здзіўлялі сваёй фантазіяй.
Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.
Якія прамашкі жанчын у адзенні выдаюць адсутнасць густу?
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?