Вы тут

Таццяна Рунец: «Людзі да нас прыходзяць, значыць, давяраюць уладзе»


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета па эканоміцы, бюджэце і фінансах у рамках адзінага дня прыёму грамадзян сенатарамі правяла асабісты прыём у Гродзенскім гарвыканкаме.


Да сенатара на прыём прыйшлі 17 чалавек. Што хвалявала? Рамонт дарогі і будаўніцтва ліўневай каналізацыі, капітальны рамонт дома і выкананне правіл карыстання жылымі памяшканнямі, рэфармаванне пенсіённай сістэмы і пераразлік пенсіі, тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі і вяртанне грашовых сродкаў — гэта далёка не поўны пералік пытанняў, з якімі жыхары горада звярнуліся да Таццяны Рунец.

Пенсіянерка Марыя Іосіфаўна, напрыклад, абуралася халатным адносінам вузкіх спецыялістаў і дрэнным медыцынскім абслугоўваннем у паліклініцы, Леанід Іванавіч звярнуў увагу на неабходнасць асфальтавання вуліцы Крайняй і аднайменнага завулку ў абласным цэнтры, некалькі гродзенак агучылі камунальныя праблемы: прамярзання сцен, асацыяльных паводзін суседзяў і шкоды, якая робіцца ад гэтага ў кватэры, усталяванні лічыльнікаў вады і электрычнасці ў інтэрнаце і іншыя. 

Пенсіянерку Тамару Антонаўну цікавіла пытанне налічэння пенсіі, бо ў яе разліку не ўлічаны стаж, калі жанчына працавала ў Латвіі. Сяргей Вітальевіч таксама закрануў грашовую тэматыку, але ў іншым кантэксце — ён мае прапанову па рэфармаванні пенсіённай сістэмы і стымуляванні нараджальнасці. Цікавае пытанне ўзнялі і два кіраўнікі транспартных арганізацый горада — тралейбуснага ўпраўлення і аўтобуснага парка — і датычылася яно пакрыцця выдаткаў прадпрыемства, якое ажыццяўляе перавозку пасажыраў гарадскім грамадскім транспартам і ўсталяванню планава-разліковага тарыфу на перавозкі. 

Усім заяўнікам парламентарый дала неабходныя адказы і тлумачэнні, шэраг пытанняў будзе накіраваны для разгляду ў дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з кампетэнцыяй.

— Многія пытанні, якія ўзнімалі гараджане, могуць і павінны вырашацца на месцах, аднак грамадзяне шукаюць дапамогі ў вырашэнні бытавых пытанняў на самым высокім узроўні, — кажа старшыня профільнай камісіі. — Людзі да нас прыходзяць, значыць, давяраюць уладзе. Дзякуючы асабістаму ўдзелу сенатараў удалося вырашыць многія пытанні, і народ гэта цэніць. Таму пацвярджэнне — лісты з выказваннем падзякі, якія паступаюць у адрас Савета Рэспублікі.

У цэлым, падкрэсліла Таццяна Рунец, жывыя стасункі з людзьмі і адчуванне таго, што іх турбуе, несумненна, карысна для далейшай дзейнасці кіраўніка любога ўзроўню. 

Напрыканцы адзначым, што ў прыёме таксама прынялі ўдзел кіраўніцтва горада: старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў і кіраўнік справамі гарвыканкама Віталь Мамачкін. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».