Вы тут

Нацыянальны банк у 2022 годзе выпусціць у абарачэнне 21 найменне памятных манет


У канцы года сваёй пастановай Нацбанк краіны зацвердзіў пералік памятных манет, якія плануюцца да выпуску ў абарачэнне ў 2022 годзе.


Стала ўжо традыцыяй выпускаць памятныя манеты, прысвечаныя птушцы года, якую вызначае грамадскае аб’яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны». У наступным годзе такой птушкай абраная белая сініца. Манета «Белая сініца» стане 16-й у рамках серыі памятных манет «Птушка года». Выпуск памятных манет на прыродаахоўную тэматыку будзе таксама працягнуты выпускам памятных манет, прысвечаных заказніку «Свіцязянскі» ў рамках серыі «Заказнікі Беларусі».

Таксама выпуск памятных манет будзе прысвечаны юбілейным датам: 150-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага.

Тэматыка гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якая адлюстроўваецца на памятных узорах, будзе працягнутая манетамі: «Легенда аб Менеску» серыі «Легенды гарадоў Беларусі», «Калінкавіцкі строй» серыі «Беларускі народны касцюм», «Лёгкі хлеб» серыі «Беларускія народныя казкі», «Калыханка» серыі «Беларускі дзіцячы фальклор», «Матуля» серыі «Дрэва жыцця», «Бортніцтва» серыі «Знакамітыя промыслы і рамествы», «Беларуская батлейка», «Бітва на сініх водах», а таксама чарговымі памятнымі манетамі серыі «Архітэктура Беларусі» і серыі «Жывёльны свет на гербах гарадоў Беларусі».

Згодна з кітайскім календаром, 2023 год — год Труса. Традыцыйна ў працяг серыі «Кітайскі каляндар» у наступным годзе будзе выпушчаная памятная манета «Год Труса».

Акрамя таго, у наступным годзе будуць выпушчаныя ў абарачэнне манеты, прысвечаныя антарктычнай навуковай станцыі Беларусі — Гара Вячэрняя, а таксама манеты «Святло. Цемра» і «Зоркі» серыі «Космас. Эвалюцыя Сусвету».

Акрамя гэтага, будуць выпушчаны памятныя манеты да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, 100-годдзю органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь і 100-годдзю ААТ «Беларусбанк».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».