Вы тут

«Дзякуй усім, хто нам дапамагае тут!»: бежанцы сустрэлі Наталлю Качанаву апладысментамі


Старшыня Савета Рэспублікі наведала сёння пункт размяшчэння бежанцаў у ТЛЦ «Брэміна-Брузгі», дзе азнаёмілася з умовамі іх знаходжання тут, арганізацыяй харчавання, дзейнасцю валанцёраў і пытаннямі аказання дапамогі.


Як толькі спікер верхняй палаты парламента зайшла ў памяшканне, дзе жывуць бежанцы, тыя сустрэлі яе шчырымі апладысментамі. Наталля Качанава пагутарыла і з бежанцамі, і з тымі, хто аказвае ім дапамогу, у тым ліку з медыкамі. Яна не адмовілася ад стасункаў з бежанцамі. Іх праблемы выслухоўваў падчас свайго візіту і Аляксандр Лукашэнка.

Спікер Савета Рэспублікі пацікавілася ў людзей, ці ўсяго ім хапае, азнаёмілася з умовамі іх размяшчэння. Адзін з бежанцаў падчас размовы з Наталляй Качанавай выказаў словы ўдзячнасці: «Дзякуй беларускім салдатам! Дзякуй усім, хто нам дапамагае тут!»

Трэба сказаць, што больш за ўсё прыезду высокай госці радаваліся дзеці — ад Савета Рэспублікі Наталля Іванаўна прывезла і раздала дзецям салодкія падарункі з цукеркамі ад «Камунаркі», цацкі ад фабрыкі «Палессе» і іншыя падарункі.

Пасля наведвання ТЛЦ Наталля Качанава падзялілася з журналістамі эмоцыямі ад убачанага:

— Я не магу глядзець спакойна ў вочы гэтых дзяцей, таму што яны па волі лёсу апынуліся ў такіх умовах. Вельмі шкада дзяцей, — кажа спікер верхняй палаты парламента. — Гэта бяда, і я ніяк не магу зразумець кіраўнікоў тых краін, якія дапускаюць такое бязладдзе.

Яна задаецца рытарычным пытаннем: «Што трэба, каб арганізаваць гуманітарны калідор і прапусціць людзей? Іх зусім нямнога засталося».

Спікер Савета Рэспублікі акцэнтавала ўвагу на тым, што наша краіна робіць усё, каб бежанцы, калі хочуць вярнуцца, — змаглі паехаць дахаты. Астатніх забяспечваюць харчаваннем, ствараюць неабходныя ўмовы, каб людзі больш-менш пачувалі сябе прыстойна.

— Але гэта павінна бачыць кіраўніцтва еўрапейскіх краін, якія іх запрасілі. Паглядзіце ў вочы гэтых дзяцей, у вочы гэтых жанчын: ці гэта нармальна ў ХХІ стагоддзі так здзекавацца з людзей?! — выказвае справядлівае абурэнне Наталля Качанава. — Пусціце іх туды, куды яны хочуць!

Яна паведаміла, што многія бежанцы ў размове са спікерам Савета Рэспублікі казалі, што не жадаюць вяртацца дадому, а імкнуцца туды, куды іх запрашалі: да сваіх родных, блізкіх, якія ўжо жывуць у Еўрасаюзе.

— З нашага боку, як члены Савета Рэспублікі, мы неаднаразова звярталіся да сусветнай супольнасці, еўрадэпутатаў, нашых калег, але нас яны чуюць. Хаця б сюды прыехаў адзін і паглядзеў, што адбываецца тут: глядзець у вочы гэтых людзей проста немагчыма, таму што ў іх пакуты і боль ад таго, што з імі адбываецца! — не хавае эмоцый Наталля Качанава.

На пытанне журналістаў, ці гатовы беларускі бок даць людзям больш камфортныя умовы для пражывання спікер верхняй палаты нагадала:

— Мы ж прапаноўвалі больш камфортныя ўмовы: у нас былі гатовы санаторныя установы, куды мы гатовы былі забраць гэтых людзей, і ў першую чаргу дзяцей і жанчын. Але яны самі тады адмаўляліся, таму што гэта далей ад мяжы, — акцэнтавала яна. — А гэтыя людзі жывуць надзеяй, што іх у найбліжэйшы час забяруць і прапусцяць туды, куды яны хочуць — у еўрапейскія краіны. Калі хтосьці пажадае знаходзіцца ў больш камфортных умовах, то ў нас такія ўстановы даўно гатовыя.

Што датычыцца магчымасці бежанцам застацца ў нашай краіне Наталля Качанава патлумачыла:

— Прэзідэнт нашай краіны заўсёды па-добраму адносіцца да людзей. Паглядзіце, колькі з Украіны ў свой час мы прынялі бежанцаў: 160 тысяч, — нагадала яна. — Толькі апошнім указам каля 500 грамадзян Украіны атрымалі грамадзянства Беларусі. Таму, калі будуць тыя, хто пажадае жыць і працаваць, я думаю, гэтае пытанне можна вырашыць.

Адзначым, што візіт членаў сенатараў сюды звязаны з даручэннем кіраўніка краіны аб кантролі за харчаваннем і медыцынскім абслугоўваннем бежанцаў у ТЛЦ. Савет Рэспублікі быў у ліку першых, хто адгукнуўся на сітуацыю, якая склалася з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы. Наталля Качанава асабіста курыруе дзейнасць гуманітарнай місіі, якая была арганізавана з першых дзён крызісу. На месцы сітуацыю каардынавалі сенатары Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Да гэтага часу місія працягвае гэтую работу.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота Telegram-каналаў «Пул 4 регион» і «Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».