Вы тут

Апублікаваны праект Закона «Аб генацыдзе беларускага народа»


Упершыню на заканадаўчым узроўні дадзена справядлівая ацэнка зладзействам фашыстаў і іх памагатых на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў пасляваенны перыяд. Дакументам таксама прадугледжана ўвекавечванне ахвяр генацыду беларускага народа. Акрамя таго, публічнае адмаўленне генацыду панясе за сабой крымінальную адказнасць — у найбліжэйшы час у Крымінальным кодэксе з'явіцца новы артыкул.


У прыватнасці, адмаўленне генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або ў пасляваенны перыяд падчас публічнага выступлення або ў друкаваным варыянце, у тым ліку ў СМІ і ў інтэрнэце, будзе прадугледжваць арышт або абмежаванне свабоды на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне свабоды на той жа тэрмін. Публічнае адмаўленне генацыду, здзейсненае паўторна або з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, караецца пазбаўленнем свабоды на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

«Закон прыняты з мэтай захавання памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, накіраваны на заканадаўчае забеспячэнне абароны фундаментальных каштоўнасцяў беларускага народа, устанаўлення дзейсных бар'ераў на шляху спроб фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны, дачы справядлівай ацэнкі злачынствам нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, нацыяналістычных фарміраванняў у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд», — адзначаецца ў дакуменце.

Як заўважыла член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ірына Даўгала, улічваючы грамадскую значнасць, рэзананс дадзенай тэмы, закон атрымае падтрымку не толькі ў дэпутацкага корпуса, але і ў беларускага народа. «Над расследаваннем злачынства супраць чалавецтва, беларускага народа сёння працуюць практычна ўсе рэгіянальныя, раённыя, гарадскія, абласныя камісіі пад кіраўніцтвам Генеральнай пракуратуры, — паведаміла дэпутат. — Галоўныя задачы, якія перад імі ставяцца, — устанавіць усе населеныя пункты, якія былі спалены гітлераўцамі і іх памагатымі, месцы пахавання загінулых людзей, менавіта мірнага насельніцтва, якое знішчалі падчас вайны. Мяркуецца ўстанавіць імёны ўсіх катаў, дзе б яны сёння ні жылі (пры ўмове, што яны яшчэ жывыя). Калі даведваешся, якую мэту ставілі перад сабой фашысцкія акупанты, становіцца проста балюча, бо генеральным планам прадугледжвалася пакідаць усю захопленую тэрыторыю мёртвай. Самы вялікі жах быў яшчэ і ў тым, што людзей дзялілі па нацыянальнай прыкмеце, хаця яшчэ і ў дакументах даваеннага перыяду гаварылася аб тым, што ўсе людзі роўныя. З улікам цяперашняй грамадска-палітычнай сітуацыі, тых выклікаў, як знешніх, так і ўнутраных, для нашай краіны гэты закон больш чым неабходны».

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Дзеля памяці і справядлівасці

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».