Вы тут

Наталля Качанава наведала заставу «Падліпкі» Гродзенскай пагранічнай групы


Карыстаючыся магчымасцю знаходжання на мяжы, спікер верхняй палаты парламента не магла не завітаць на заставу, дзе азнаёмілася з побытам пагранічнікаў і іх службай. Асабістаму складу заставы ўручаны навагоднія падарункі ад Савета Рэспублікі.


Падчас сустрэчы членаў Савета Рэспублікі з вайскоўцамі яна расказала, што такое пажаданне было агучана падчас размовы з кіраўніком дзяржавы. Яна перадала ім падзяку ад яго імя за тое, што гэтыя смелыя хлопцы робяць для краіны і народа.

— Сітуацыя, якая разгортваецца вакол краіны, — гібрыдная вайна і ў гэтым няма ніякага сумневу, — акцэнтавала яна ўвагу. — Усе, што адбываецца ў свеце, — вельмі няпроста: адбываецца геапалітычны падзел свету. Таму для нас важна захаваць суверэнітэт і краіну, у якой мы жывем сёння.

Наталля Качанава падкрэсліла: пагранічнікі сёння на перадавой.

— Вы — тыя людзі, ад службы якіх у многім залежыць мір і спакой у нашай краіне. Перш за ўсё, хлопцы, я шчыра дзякую вам за гэтую службу, Канстанцін Генадзевіч вас (Моластаў, начальнік Гродзенскай пагранічнай групы. — Аўт.), ваш асабісты склад і перадаю словы падзякі Прэзідэнта нашай краіны і ад усяго народа, бо вы несяце службу, якая вельмі нам сёння патрэбна.

Яна звярнула ўвагу на пераемнасць традыцый і пакаленняў памежнікаў: 

— Вы з’яўляецеся прыкладам для той, іншай моладзі, якая жыве не думаючы, што адбываецца ў свеце ў адносінах да нашай краіны. 

Са свайго боку Наталля Качанава расказала, што парламентарыі таксама прымаюць захады, каб данесці да сусветнай грамадскасці праўду.

— Справа гонару кожнага з нас — абараняць сваю краіну, вы тут — на мяжы, заканадаўцы — прымаючы рашэнні, важныя для нашай краіны і народа, — падкрэсліла яна.

Спікер верхняй палаты парламента распавяла, што дэпутацкі корпус прыняў больш сотні зваротаў да сусветнай супольнасці, каб голас Беларусі быў пачуты. Адным з акцэнтаў у гэтых зваротах гучыць галоўная думка: навошта вам вайна?

— Самае жахлівае, што можа быць, — гэта вайна. А мы гэта ведаем. 80 гадоў таму пачалася гэта страшэнная бяда. Няўжо мы павінны сёння здрадзіць нашаму старэйшаму пакаленню, якое адстаяла мір і свадобу? Канешне, не! — пераканана Старшыня Савета Рэспублікі. — І мы павінны зрабіць усё, каб захаваць нашу краіну.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.