Вы тут

У Старых Дарогах адкрылі фізкультурна-аздараўленчы комплекс «АкваСтар»


Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.


Права перарэзаць чырвоную стужку далі маладым спартсменам: гэта зрабілі бронзавы прызёр Алімпійскіх дзён моладзі Рэспублікі Беларусь па барацьбе вольнай Дзмітрый Варончык, сярэбраны прызёр міжнароднага турніру па валейболе Мікалай Анісенка, пераможца першынства Мінскай вобласці па вольнай барацьбе Ангеліна Лявончык і пераможца спартакіяды школьнікаў Мінскай вобласці па вольнай барацьбе Дзіяна Якуніна.

Праект комплексу складаецца з дзвюх чэргаў. Будаўніцтва першай распачалі ў снежні 2020-га. Роўна за год быў узведзены спартыўны аб’ект, які ўключае два плавальныя басейны, трэнажорную, більярдную і фітнес-залы, саўну. Кошт работ склаў 8,3 мільёна рублёў.

Другая чарга прадугледжвае будаўніцтва спартыўнай залы. Да работ плануюць прыступіць ужо ў самы бліжэйшы час.

Аб’ект перададзены на баланс ДУ «ДЮСШ Старадарожскага раёна».

Раман КЛЮЧЫН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.