Вы тут

Наталля Качанава: «Разам мы зможам вырашыць задачы, якія стаяць перад народамі Беларусі і Расіі»


Старшыня Савета Рэспублікі сустрэлася сёння з намеснікам старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Канстанцінам Касачовым.


Фота: БелТА

— Сённяшняя сустрэча — выдатная магчымасць абмеркаваць бягучыя пытанні, якія нам неабходна вырашаць у бліжэйшы час, — звярнулася яна да госця і выказала задаволенасць ад таго, што паміж Саветам Рэспублікі і Саветам Федэрацыі, сенатарамі дзвюх краін складваюцца добрыя і канструктыўныя адносіны. — Гэта вельмі важна ў нашай дзейнасці, паколькі гэта спрыяе больш давернаму і змястоўнаму ўзаемадзеянню паміж дзяржаўнымі органамі.

Таксама спікер верхняй палаты беларускага парламента выказала ўдзячнасць дэлегацыі Савета Федэрацыі за падтрымку падчас 143-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза па недапушчэнні ўнясення ў парадак дня ў якасці надзвычайнага пункта рэзалюцыі па Беларусі.

— Ваша падтрымка для нас вельмі важная, — адзначыла яна і звярнула ўвагу на тое, што падтрымка абодвух бакоў у цяперашніх няпростых умовах вельмі важная. — Нам разам, нашым краінам будзе эфектыўней супрацьстаяць выклікам, якія ўсялякі раз узнікаюць у адносінах да нашых краін. 

Яна падзякавала за падтрымку, якую аказвае Расійская Федэрацыя нашай краіне:

— Мы не проста надзейныя партнёры, але добрыя сябры, якія заўсёды падставяць плячо і будуць ісці разам.
Спікер верхняй палаты парламента адзначыла, што ў рэалізацыі 28 саюзных праграм, падпісаных кіраўнікамі Беларусі і Расіі на вышэйшым Дзяржаўным Савеце Саюзнай дзяржавы, парламентарыяў чакае вялікая праца, у тым ліку па ўніфікацыі заканадаўства. 

Акрамя таго, нагадала Наталля Качанава, ужо распачалася падрыхтоўка да чарговага ІХ Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, правядзенне якога запланавана на чэрвень. 

— Прапановы, якія паступілі ад Савета Федэрацыі, мы разгледзелі і згодныя з прапанаванай тэматыкай і датай правядзення. Упэўненая, што разам мы зможам вырашыць тыя задачы, якія стаяць перад нашымі народамі, — падкрэсліла яна.

Са свайго боку віцэ-спікер Савета Федэрацыі падзякаваў Наталлі Качанавай за магчымасць сустрэцца і перадаў шчырае прывітанне ад старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціны Мацвіенкі. Паводле слоў госця, спікер верхняй палаты расійскага парламента высока цэніць прафесійныя і асабістыя адносіны, якія склаліся паміж палатамі. 

— Кажучы пра сітуацыю на Асамблеі Міжпарламенцкага саюза, у нас не было ні ценю сумневу, што мы павінны ў яе ўключыцца самым актыўным чынам, — падкрэсліў Канстанцін Касачоў. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.