Вы тут

У «Акадэмкнізе» прайшла прэзентацыя дзіцячых выданняў «Звязды»


Кніжныя крамы — гэта не толькі месца, дзе можна набыць выданні, але і пляцоўка для дыялогу паміж пісьменнікамі і чытачамі. Працягваючы добрую традыцыю сустрэч і прэзентацый, 9 снежня «Акадэмкніга» арганізавала мерапрыемства для падлеткаў. Школьнікі пазнаёміліся з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі: Міхасём Пазняковым, Ірынай Карнаухавай, Інай Фраловай і Генадзем Аўласенкам, аўтарамі новых кніг для дзяцей і падлеткаў, што пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда» . Падчас сустрэчы можна было даведацца аб творчай біяграфіі аўтараў і задаць ім пытанні, нават вострыя. Напрыклад, аб самым вялікім ганарары. 


— Адна з галоўных тэм у маёй творчасці — гэта радзіма, — распавёў Міхась Пазнякоў, аўтар кнігі «Канцэрт». — Я закранаю яе і ў дзіцячай, і ў дарослай літаратуры. Мужнасць нашага народа, прырода, мая родная Быхаўшчына — усё гэта мяне цікавіць. 

Падчас прэзентацыі ўдзельнікі не забыліся наконт вялікай даты — 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Кожны з пісьменнікаў адзначыў, які вялікі ўклад у іх уласную творчасць унёс класік айчыннай літаратуры. 

— Максім Багдановіч быў вялікім кніжнікам, — адзначыла Інна Фралова (яна прэзентавала свае выданні «Апельсин» і «Ромашки на асфальте») . — Ён вывучаў мову па слоўніках — у яго бацькі была вялікая бібліятэка. Але яму ніяк не давалася «дзеканне» і «цеканне». Мяркую, некаторыя з вас таксама часам робяць памылкі, размаўляючы на нашай мове. Калі нехта баіцца — не сумнявайцеся, нават у Багдановіча не адразу ўсё атрымалася. Таму раю вам не забывацца і размаўляць на роднай мове. 

Ірына Карнавухава, аўтарка кнігі «В царстве славного Байкала», параіла падлеткам не пужацца складанай літаратуры, а наадварот, як мага глыбей з ёй знаёміцца:

— Мозг павінен працаваць. Чытайце складаныя кнігі і глядзіце пакуль незразумелыя для вас стужкі: разважайце, мяркуйце, размаўляйце адзін з адным — тады вы дасягнеце пэўных вышынь у жыцці. 

Генадзь Аўласенка, аўтар кнігі «Казкі дзядулі Дняпра», распавёў уласную гісторыю: 

— Ведаеце, я пачаў пісаць позна — у 25 гадоў. А ў дзяцінстве я захапляўся біялогіяй. Паступіў на біяфак, лавіў чмялёў па ўсёй Беларусі, увогуле, у нашай краіне іх 28 відаў. А потым нешта адбылося, і я пачаў займацца літаратурай. Мне камп’ютар дапамагае да гэтага часу — падкрэслівае памылкі. Вось і стаў я не біёлагам, а літаратарам. Пішу дарослую фантастыку і дзіцячыя казкі. 

Напрыканцы сустрэчы аўтары пажадалі школьнікам як мага больш чытаць і цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай. 

Арына КАРПОВІЧ

Фота: Кастусь ДРОБАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».