Вы тут

Як улюбляюцца мужчыны? 7 стадый, перш чым ён зразумее, што вы тая самая


Усе самыя вялікія памылкі ў адносінах з мужчынамі мы, жанчыны, дапушчаем тады, калi думаем, што яны адчуваюць і думаюць таксама, як і мы. Але гэта зусім інакш. Псіхолагі вылучаюць 7 стадый, якiя праходзіць мужчына перш чым закахацца па-сапраўднаму. Калі жанчына ўпершыню бачыць мужчыну, то мімаволі пачынае яго ацэньваць па наступных параметрах: iнтэлект, магчымасцi, таленты, дагледжанасць. Мы імгненна імкнёмся вызначыць, да якога сацыяльнага статусу ён належыць. Усё гэта мы робім неўсвядомлена, — так уладкаваны наш мозг. Мужчыны ж у сваю чаргу, калі ўпершыню бачаць дзяўчыну, ацэньваюць толькі тое, наколькі яна фізічна прывабная менавіта для яго. Такiм чынам, мужчыны i жанчыны пачынаюць кахаць па-рознаму. Разуменне гэтай розніцы дазволіць выбудаваць сапраўды доўгія адносіны з правам на шчаслівую будучыню. Дык як жа ўлюбляюцца мужчыны і якія пры гэтым думкі паўстаюць у iх галаве? 


Дык вось, перш чым закахацца, мужчыны праходзяць 7 стадый.

Факт: мужчынскую ўвагу пры першым знаёмстве прыцягвае фізічнае цела, яго прыгажосць.

1. Знешняя прывабнасць. Што не кажы, знешняя прыгажосць мае вялікае значэнне. Знешнасць — гэта першае, што прыцягвае і зацікаўлівае. Такая мужчынская прырода і псіхалогія. І ў кожнага ёсць свае перавагі, свой ідэал жанчыны. Часам нават самі мужчыны не могуць сфармуляваць, што менавіта ім падабаецца ў пэўнай дзяўчыне. Але адназначна тое, што кожнаму з іх прыемна быць на вышыні ў кампаніі прыгожай дамы. Так яны адчуваюць перавагу перад сваім асяроддзем: «Чым прывабней яго жанчына, тым больш упэўнены ў сабе я». Але таксама важна разумець, што кахаюць усё ж не за знешнасць. Адной толькі знешнасцю сімпатыя не абмяжоўваецца. З прыгажосцю вельмі хутка звыкаешся і ў нейкі момант яна паступова адыходзіць на другі план. Больш важную ролю, зразумела, маюць асабістыя якасці: прыязнасць, пачуццё гумару, інтэлект.

Навукоўцы: мужчыны ўлюбляюцца за 8,2 секунды

Паводле даследавання, чым даўжэй погляд мужчыны пры першай сустрэчы затрымліваецца на жанчыне, тым большую цікавасць яна ў яго выклікае.

2. Прыцягненне. Калі ўпадабаная дзяўчына адказвае ўзаемнасцю на ўвагу мужчыны, то яго цікавасць узмацняецца і пераходзіць на другую стадыю — прыцягненне. І толькі ў гэты момант прыхiльнiк пачынае зацiкаўлiваць вас да сябе рознымі спосабамi. Менавіта на гэтай стадыі ён прымае рашэнне — заваёўваць дзяўчыну ці не. Варта мець на ўвазе, што ў мужчыны яшчэ няма глыбокіх пачуццяў і прыхільнасці, таму ён можа зусім лёгка і без глыбокіх перажыванняў расстацца з ёй, калі яна раптоўна адкажа яму.

Цiкавае назiранне: мужчынам можа падабацца адначасова некалькі жанчын. Яны могуць аказваць пэўныя знакі ўвагі кожнай з іх для таго, каб канчаткова высветліць, якая з іх рэагуе на яго зацiкаўленасць.

3. Заваяванне. На гэтай стадыі ўсё, пра што турбуецца мужчына, — гэта тое, як прымусіць яе закахацца. І ён не супакоіцца, пакуль не будзе ўпэўнены, што дасягнуў сваёй мэты. Ён усяляк спрабуе ўразіць: запрашае на спатканне, клапоцiцца, ахоўвае, купляе падарункі. Гэта той самы перыяд, які жанчынам падабаецца найбольш за ўсё. I, вядома, хацелася б, каб ён не заканчваўся. Бо менавiта ў гэты час мужчына імкнецца паказаць сябе ў самай выгаднай пазіцыі: які ён моцны, клапатлівы, цікавы. Менавіта ў гэты перыяд жанчына можа адчуваць сябе каралевай, паколькi дастаткова атрымлiвае эмоцый, часу, фінансаў i ўвагi з боку прыхiльнiка. Як толькі ён разумее, што дзяўчына закахалася, толькі тады мужчына сур’ёзна пачынае задумвацца, ці хоча ён мець адносіны з ёй. На гэтым этапе дзяўчына можа сапраўды адчуць каханне, а вось мужчына — яшчэ не. 

Важна: не спакушайцеся пры першых праявах увагі з боку мужчыны. І не паказвайце сваю вялiкую цікавасць на дадзеным этапе заляцанняў. Няхай партнёр сумняваецца ў вашых пачуццях. Гэта прымусіць яго мацней праяўляць свае якасці.

Псіхолагі раяць не прымаць у гэты перыяд важных рашэнняў, бо хутка неверагоднае адчуванне эйфарыі можа прайсці, а закаханасць зменіцца перасыццю.

4. Павага. Калі партнёр бачыць, што дзяўчына вартая яго павагі, ён будзе імкнуцца яе пакараць. Бо для самога мужчыны запатрабаванне ў павазе стаіць на першым месцы, таму ён і на жанчыну праецыруе гэтую якасць. Тут усе проста, ён не можа кахаць жанчыну, якую не паважае. А паважае толькi тады, калі яна шануе сябе і транслюе сваю жаноцкасць. На гэтай стадыі мужчына пачынае ўсведамляць, што з гэтай жанчынай ён адчувае сябе асаблівым, не так, як з іншымі, разумее, што яна варта яго часу, намаганняў, увагі і кахання. Як ніколі раней ён шануе, што ў яго ёсць, і не хоча губляць гэта. 

5. Давер. Давер — гэта адкрытыя ўзаемаадносіны, пабудаваныя на ўпэўненасці ў прыстойнасці і надзейнасці партнёра. У большасці адносін давер ідзе за павагай. Многія мужчыны схільныя захоўваць сваё эмацыйнае мінулае пры сабе. Але калі прыхiльнiк сур’ёзна зацікаўлены ў жанчыне, то абавязкова жадае дзяліцца з ёй усім тым важным, што было і ёсць у iх жыцці. Такiм чынам, калі мужчына адчувае, што гэтая жанчына для яго, ён не баіцца адкрыць сваё сэрца. Яму хочацца дзяліцца сваімі планамі, расказваць пра свае мэты і намеры. Бо для яго важнае яе меркаванне.

Менавiта цяпер прыхiльнiк ацэньвае, якія вынікі прынеслі ўсе ягоныя дзеянні. Гэта значыць, наколькі моцна вы прывязаліся i закахаліся. Калі ён бачыць, што ўсе яго намаганні апраўдваюцца, і ён цікавы, гэта значыць, дзяўчына ўсміхаецца, яна шчаслівая, і ёй добра разам з ім. І, здавалася б, што ўсё добра... Але толькі ў гэты час мужчына падыходзіць да прыняцця рашэння. Усе заляцанні, увага, спатканні і кветкі раптам кудысьці знікаюць.

6. Сумненні. Гэтая стадыя павінна быць абавязкова! Хоць усё ідзе ў патрэбным напрамку і складваецца лёгка, большасць мужчын пачынаюць сумнявацца ў сабе і сваіх адносінах. Калі ён разумее, што ўлюбляецца, першае, што ён адчувае, — гэта адмаўленне, што гэта з ім адбываецца. Бо, хлопцы, якія не прывыклі да сур’ёзных адносінаў, не жадаюць прымаць, што ў іх жыцці з’явілася асаблівая жанчына. Яны звычайна спрабуюць сказаць сабе, што гэта проста чарговая інтрыжка. Таму што не гатовыя прызнаць, што сталі слабымі, што закаханасць робіць іх такімі. I тады мужчына ўвесь час задае сабе пытанні: «Ці сапраўды я кахаю дзяўчыну? Ці буду я шчаслівы з ёй?» І за пастаянных сумненняў псіхіка яго ў гэты перыяд дзейнічае па прынцыпе набліжэння і аддалення. Бо ў мужчыны аўтаматычна чаргуюцца дзве патрэбы: то блізкасці, то незалежнасці. Чым далей ён аддаляецца, тым з большай сілай потым прыцягнецца. І на гэтай стадыі, як правіла, адбываецца першае аддаленне.

Памятайце, калі мужчына аддаляецца, жанчыне важна заставацца спакойнай. Не варта прад’яўляць прэтэнзіі, калі ён праяўляе менш увагі.

Важна: менавіта зараз як ніколі мужчын адольвае страх. Яны баяцца, што недастаткова добрыя, і ў той жа час баяцца, што ім будзе балюча, бо яны ўжо даверылiся гэтай жанчыне. Таму адчуваюць сябе ўразлівымі. На гэтай стадыі многія хлопцы могуць паспрабаваць збегчы, але ў рэшце рэшт разумеюць, што дзяўчына каштоўная для іх, і страх страціць яе перавышае страх адчуць боль ад страты.

7. Прыняцце. Гэта стадыя, на якой большасць мужчын усведамляюць, што гэтая незвычайная жанчына — адна на мільён. Ён нарэшце разумее, што яна — лепшае, што магло з ім здарыцца. Гэтая жанчына зараз частка яго, і ён не можа ўявіць сваё жыццё без яе. Партнёр будзе прапаноўваць дапамогу, і аказваць належную ўвагу, і ўласна вырашаць вашы праблемы. Прымаючы важныя рашэнні, закаханы мужчына заўсёды параіцца са сваёй жанчынай. Бо яму важна ведаць яе меркаванне, яе інтарэсы стануць прыярытэтнымі. 

Як ні дзіўна, знешнасць будучай жонкі — на апошнім месцы, упэўніваюць псіхолагі. А на першым — падабенства да мацi. Але не з сапраўднай, а з ідэальнай, якая дабрэйшая, цяплейшая і клапатлівейшая. 

Памятайце, калі вы хочаце скарыць яго сэрца і зрабіць так, каб ён меў патрэбу ў вас, варта прымушаць дамагацца вашага кахання. Чым больш мужчына ўкладвае сваіх рэсурсаў (час, грошы, энергія, эмоцыі) у адносіны з вамі, тым мацней ён шануе вас як жанчыну. Пры адносінах з мужчынамі прымайце іх такімі, якія яны ёсць, а не такімі, якімі вы хацелі б іх бачыць. Той, хто вас кахае, спрыяе вашаму развіццю, хто не кахае — тармозіць.

Псiхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: рexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

4 простыя спосабы зрабіць добрае ўражанне на мужчыну. Адказвае псіхолаг

4 простыя спосабы зрабіць добрае ўражанне на мужчыну. Адказвае псіхолаг

Дзе б вы ні працавалі і чым бы ні займаліся, уменне мець зносіны і зрабіць добрае ўражанне – адзін з самых галоўных навыкаў.

Культура

Аб гумары і сатыры ў жыцці Купалы і Коласа распавядае сумесны музейны праект

Аб гумары і сатыры ў жыцці Купалы і Коласа распавядае сумесны музейны праект

Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння класікаў.

Грамадства

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.