Вы тут

У Пасольстве Ірана абмяркоўвалі тэмы культурнага і кнігавыдавецкага супрацоўніцтва


У Пасольстве Ісламскай Рэспублікі Іран у Мінску адбылася сустрэча кіраўніка дыпламатычнай місіі з дырэктарам — галоўным рэдактарам Выдавецкага дома «Звязда», галоўным рэдактарам урадавай і парламенцкай газеты «Звязда» Аляксандрам КАРЛЮКЕВІЧАМ. 


— Маё знаёмства з Беларуссю паказала, якая багатая ў вашай краіне нацыянальная культура, — зазначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ірана ў Рэспубліцы Іран Саід ЯРЫ. — Я ўжо пабываў у такіх гістарычных цэнтрах, як Нясвіж і Мір. Музейныя комплексы ў гэтых мясцінах мяне надзвычай уразілі. Зараз збіраюся наведацца ў Брэсцкую крэпасць. Хацелася б пазнаёміць беларусаў і з нашай іранскай культурай. 

Размова на сустрэчы ў пасольстве ішла і пра выданне кнігі класіка ўсходняй паэзіі Амара ХАЯМА ў перакладзе на беларускую мову. Аляксандр Карлюкевіч расказаў пра першыя накірункі ў гэтым напрамку. Вершы класіка ўжо часткова пераўвасоблены на мову Купалы. Раней гэтай перакладчыцкай працай займаўся народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Зараз да беларускага прачытання спадчыны Амара Хаяма падключыўся лаўрэат Нацыянальнай прэміі Беларусі паэт Віктар ШНІП. Кніга павінна пабачыць свет у пярэдадзень чарговай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Мінску. 

Спадар Саід Яры прапанаваў для рэалізацыі і яшчэ адну ідэю, выказаўшы прапанову далучыць да гэтага клопату і беларускую амбасаду ў Іране: выдаць кнігу вершаў беларускіх класікаў — Янкі КУПАЛЫ, Якуба КОЛАСА, Максіма БАГДАНОВІЧА ў перакладзе на фарсі. Размова ішла пра тое, што добра было б рэалізаваць гэты праект да 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін Беларусі і Ірана, якое краіны будуць адзначаць у 2023 годзе. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.