Вы тут

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні рэспубліканскі бюджэт на будучы год


Чарговае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў адбылося сёння ў Авальнай зале. 


Старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Людміла НІЖЭВІЧ падкрэсліла, што пры фарміраванні бюджэту дэталёва вывучалі ўплыў на яго знешняга эканамічнага ціску. «Падыходы былі наступныя. Калі разглядаліся пытанні, ці дастаткова будзе рэсурснай базы для планавання бюджэту, прыняты інерцыйны план развіцця эканомікі з тэмпам росту 100,7 працэнта», — адзначае дэпутат. Па яе словах, будуць імкнуцца захаваць сістэмныя меры падтрымкі рэальнага сектара эканомікі і кропкава падтрымліваць галіны, на якія найбольш уздзейнічае знешні ціск і эпідсітуацыя.

Працягнецца павышэнне заробкаў бюджэтнікаў. Як дадае Людміла Ніжэвіч, у наступным годзе суадносіны заробку ад сярэдняга па краіне для работнікаў аховы здароўя складзе 150 % ,а адукацыі — 80%.

«Мы ідзём паэтапна. Для гэтых мэт таксама ў рэспубліканскім бюджэце прадугледжана стварэнне рэзервовага фонду ў аб’ёме 900 мільёнаў рублёў», — звяртае ўвагу старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах.

Дэпутаты сцвярджаюць, што бюджэт захавае сваю поўную сацыяльную накіраванасць. З выдзеленага фінансавання 40 % пойдзе на далейшае развіццё амбулаторнай службы, уключаючы хуткую меддапамогу. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Святлана АДЗІНЦОВА падкрэслівае, кожны хто, што звярнуўся, атрымоўвае і будзе атрымоўваць якасную першасную меддапамогу. Дэпутат акцэнтуе, што недахопы бюджэту ніякім чынам не адаб’юцца на аказанні меддапамогі — фарміруецца рэзервовы фонд, і пры неабходнасці з яго сродкі будуць паступаць на медыцыну.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Юлія МУРЫНА расказала пра фарміраванне бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2022 год. Адпаведны законапраект прыняты ў двух чытаннях.

Даходы бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва сфарміраваны ў суме 21,4 мільярда рублёў з тэмпам росту 109,5 %, 90 % яго прыбытку — гэта абавязковыя страхавыя ўзносы. Расходы бюджэту фонду разлічаны ў суме 21,1 мільярда рублёў з тэмпам росту 109,6 %.

«Як і ў мінулыя гады, больш 76 працэнтаў сродкаў бюджэту фонду будзе закладзена на пенсіённае забеспячэнне. Плануецца, што ў 2022 годзе з улікам павышэння працоўных пенсій штомесячны памер пенсій па ўзросце для непрацаздольнага пенсіянера складзе 581 рубель. На фінансаванне дапамогі будзе накіравана 4,7 мільярда рублёў (каля 22 працэнтаў ад расходу бюджэту фонда). У цэлым, бюджэт фонда на 2022 год сфарміраваны з прафіцытам», — кажа парламентарый.
Таксама ў двух чытаннях дэпутаты ніжняй палаты парламента прынялі законапраект «Аб генацыдзе беларускага народа». Ён унесены дэпутатам Ліліяй Ананіч і ўключае пяць артыкулаў. Законапраектам прызнаецца факт генацыду беларускага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, уводзіцца крымінальная адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду. Генпракуратура працягне работу па выкрыцці новых фактаў, што пацвярджаюць злачынствы. Таксама законам прадугледжаныя крокі па далейшым увекавечанні памяці аб ахвярах генацыду і прызнанні факта злачынства на міжнародным узроўні.

«Сёння спробы тых, хто стараецца сцерці з памяці падзеі трагічных дзён ці перапісаць вынікі Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны, расставіць іншыя акцэнты ў гэтых падзеях, не толькі не маральныя, але і злачынныя з нашага погляду»,— кажа член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Людміла ЗДОРЫКАВА.

Таксама ў двух чытаннях дэпутаты прынялі законапраект «Аб змене Закона «Аб дзяржаўных узнагародах». У другім чытанні разгледжаны навацыі ў закон «Аб свабодных эканамічных зонах», у першым — у законы па пытаннях падаткаабкладання.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.