Каардынатар дзейнасці гуманітарнай місіі, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці расказаў, як арганізавана работа ў лагеры бежанцаў, які функцыянуе ў ТЛЦ «Брэміна-Брузгі» на беларуска-польскай мяжы.
— Сёння 37-ы дзень знаходжання бежанцаў тут, усе службы працуюць у штатным рэжыме, — паведаміў ён журналістам. — Застаюцца ў транспартна-лагістычным цэнтры каля 800 бежанцаў.
Паводле яго слоў, прыём харчавання людзей арганізаваны ў адпаведнасці з распарадкам, таму не выклікае ніякіх пытанняў з арганізацыйнага пункту гледжання: прадуктаў хапае, на складах створаны двухтыднёвы запас харчавання.
Што датычыцца арганізацыі медыцынскага забеспячэння, таксама нараканняў ніякіх: увесь час тут дзяжурыць брыгада хуткай медыцынскай дапамогі.
— Ёсць патрэба ў некаторых леках — гэты момант таксама вырашаецца аператыўна: мы афармляем заяўку і закрываем тэму, — растлумачыў сенатар.
Ён адзначыў, што бежанцы больш звяртаюцца за медыцынскімі кансультацыямі: у прыватнасці, за мінулыя суткі іх было праведзена боль за сотню.
— Гэтыя звароты не заўсёды рэгулярныя і маюць плаваючы характар: бывае 70, а бывае і сто зваротаў, — кажа Ігар Гедзіч.
Паводле яго слоў, на стацыянарным медыцынскім абслугоўванні ў перынатальным цэнтры знаходзяцца тры нованароджаныя з матулямі, трое дарослых мужчын — ва ўніверсітэцкай клініцы.
— Стан здароўя іх не выклікае заклапочанасці, ён стабільны, — падкрэсліў каардынатар дзейнасці гуманітарнай місіі.
Ён расказаў, што сёння на тэрыторыі ТЛЦ працуе прадстаўнік ЮНІСЕФ.
— Мы праводзім анкетаванне сярод дзяцей, дзе цікавімся, ці навучаўся дзесьці, высвятляем ўзровень адукацыі, валоданне той ці іншай мовай, — кажа Ігар Гедзіч. — На гэтым тыдні будзе прынята канчатковае рашэнне адносна фармату арганізацыі адукацыйнай і псіхалагічнай работы з дзецьмі, якую тут будуць праводзіць як нашы беларускія педагогі-псіхолагі, так і прадстаўнікі ЮНІСЕФ.
Ён выказаў упэўненасць, што такі кірунак работы з дзецьмі правільны, бо і малыя, і жанчыны, якія тут знаходзяцца, заслугоўваюць увагі.
Вольга АНУФРЫЕВА
Фота: БелТА
Сёння ў Беларусі кожны чацвёрты жахар — у пенсіённым узросце.
Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа.
Успамінаць цяжка, забыць немагчыма.
Па меркаванні экспертаў жэсты — дэтэктар праўды.