Вы тут

МАБІЛЬНА З «АЛЕСЯЙ»


РЕКЛАМНАЯ ИГРА  ПОДПИСКА-2022


Снежань адназначна заяўляе нам, што прыйшла зіма. Стаяць кароткія дні, амаль з поўнай адсутнасцю сонца на небе, надвор'е ў асноўным пахмурнае, з вуліцы вее халоднай шэрасцю. Прырода быццам бы гаворыць: пара адпачываць! І сапраўды, цяпер мы больш часу праводзім дома, захінуўшыся ў цёплы плед і з кубкам чарачай гарбаты.

Правесці нянудна сямейны вечар вам дапаможа часопіс «Алеся»!

  • УВАГА!!!
  • Аформіўшы падпіску на першы квартал 2022 года, вы становіцеся ўдзельнікам розыгрышу ПРЫЗА -- смартфона TECNO.
  • Розыгрыш праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Як удзельнічаць?

Аформіце падпіску на РУП “Белпошта”, дашліце копію падпіснога бланка з пячаткай паштовага аддзялення на адрас:  220013 г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, часопіс “Алеся” з паметкай “Конкурс подпісчыкаў”.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца ў перыяд з 13 снежня 2021 года па 24 студзеня 2022 года.

Вынікі розыгрышу будуць апублікаваны да 8 лютага 2022 года ўключна ў газеце "Звязда", а таксама ў часопісе "Алеся" № 2\2022 года.

Добрая справа

Ці ведаеце вы, што падпіску на газеты і часопісы можна дарыць? Зрабіце такі падарунак для бібліятэкі, дома састарэлых ці для шматдзетнай сям'і. Аплаціце падпіску - і вы таксама можаце стаць удзельнікам розыгрышу

=========================================

ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ РЭКЛАМНАЙ ГУЛЬНІ

«Мабільна з «Алесяй»

I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Рэкламная гульня пад назвай «Мабільна з «Алесяй» (далей – Гульня) праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з гэтымі Правіламі тэрмінам з 13 снежня 2021 года па 31 сакавіка 2022 года ўключна з мэтай стымулявання росту падпіскі на часопіс «Алеся» на першы квартал 2022 года.

2. Арганізатар Гульні – рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (далей – Установа), месца знаходжання: 220013, г. Мінск, вул.
Б. Хмяльніцкага, 10А, УНП 100155376.

II. ПРЫЗАВЫ ФОНД ГУЛЬНІ

3. Прызавы фонд рэкламнай гульні «Мабільна з «Алесяй» сфарміраваны за кошт маёмасці арганізатара гульні – рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда» – і складаецца з наступных рэчаў:

 

п/п

Назва

Колькасць (шт.)

Цана за шт.

з ПДВ, руб., кап.

Усяго з ПДВ, руб., кап.

1

Смартфон TECNO

POP 2F (B1g) 1GB/16/GB

(далей – прыз)

1

149,00

149,00

УСЯГО прызавы фонд рэкламнай гульні «Мабільна з «Алесяй» складае 149,00 (сто сорак дзевяць) рублёў 00 кап.

III. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў ГУЛЬНІ

4. Рэкламная гульня «Мабільна з «Алесяй» праводзіцца з мэтай стымулявання росту падпіскі на часопіс «Алеся» на першы квартал 2022 года.

5. Удзельнікам Гульні можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае на яе тэрыторыі і які аформіў і аплаціў падпіску на часопіс «Алеся» на першы квартал 2022 года.

6. Падставай для ўдзелу ў Гульні з’яўляецца дасланая падпісчыкам копія квітанцыі падпіскі на часопіс “Алеся” на першы квартал 2022 года на адрас Установы ў перыяд з 13 снежня 2021 года па 24 студзеня 2022 года.

7. Квітанцыі, якія паступілі Установе пасля 24 студзеня 2022 года па паштовым штэмпелі атрымання, да ўдзелу ў Гульні не прымаюцца.

IV. СКЛАД КАМІСІІ ПА ПРАВЯДЗЕННІ ГУЛЬНІ

9. Для правядзення Гульні «Мабільна з «Алесяй» Установа стварае камісію па правядзенні рэкламнай гульні (далей – Камісія) у наступным складзе:

Крачава Наталля Ільінічна – намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы Выдавецкі дом «Звязда», старшыня Камісіі;

члены Камісіі:

Ракоўская Ларыса Паўлаўна – шэф-рэдактар часопіса «Алеся»;

Быстрымовіч  Валянціна Яфімаўна – рэдактар аддзела рэдакцыі часопіса «Алеся»  рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом «Звязда»;

Шыманская Алена Міхайлаўна – вядучы спецыяліст аддзела рэдакцыі рэалізацыі рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом «Звязда»;

10. Асобы, якія ўваходзяць у склад Камісіі, не могуць быць удзельнікамі гэтай Гульні.

V. ПАРАДАК РОЗЫГРЫШУ ПРЫЗОЎ. ПАВЕДАМЛЕННЕ ПЕРАМОЖЦАМ

11. Розыгрыш прызоў ажыццяўляецца на пасяджэнні Камісіі 28 студзеня 2022 года ў 12 гадзін у памяшканні Установы па адрасе: 220013, г. Мінск, вул.
Б. Хмяльніцкага, 10А.

12. Перад пачаткам розыгрышу ўсе квітанцыі ўдзельнікаў змяшчаюцца ў адну скрыню, перамешваюцца, і сярод удзельнікаў разыгрываецца прыз.

13. Пераможцам Гульні, які выйграў прыз, лічыцца ўдзельнік, чыё прозвішча напісана на дасланай ім картцы ўдзельніка, якую пры розыгрышы прыза выцягне выпадковым чынам са скрыні хто-небудзь з запрошаных удзельнікаў Гульні або члены Камісіі. На картцы ўдзельніка распісваюцца члены Камісіі.

14. Вынікі розыгрышу прызоў афармляюцца пратаколам і публікуюцца
да 8 лютага 2022 года ўключна ў газеце «Звязда», а таксама ў часопісе “Алеся” № 2 2022 года.

Установа ў тэрмін да 8 лютага 2022 года дасылае пераможцу паведамленне аб выйграным прызе заказным пісьмом з указаннем тэрміну яго атрымання.

VI. МЕСЦА, ПАРАДАК І ТЭРМІН ВЫДАЧЫ ПРЫЗОЎ

15. Умовай выдачы прыза з’яўляецца прад’яўленне пераможцам пашпарта або дакумента, які пацвярджае асобу, і арыгінала абанемента або квітанцыі аб падпісцы на часопіс «Алеся» на першы квартал 2022 года.

Пры звяртанні па атрыманне прыза прадстаўніка пераможцы ён павінен прад’явіць даверанасць на атрыманне прыза, пашпарт і арыгінал абанемента або квітанцыі аб падпісцы на часопіс «Алеся» на першы квартал 2022 года.

16. Адсутнасць у пераможцы, які выйграў прыз, абанемента або квітанцыі аб падпісцы на часопіс «Алеся» на першы квартал 2022 года з’яўляецца падставай для адмовы ў выдачы яму прыза ў сувязі з тым, што ён не адпавядае патрабаванням, якія прад’яўляюцца да ўдзельніка Гульні пунктам 5 гэтых Правілаў.

17. Прыз выдаецца пераможцу у тэрмін па 31 сакавіка 2022 года ў памяшканні ўстановы па адрасе: г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, з панядзелка па суботу (выдачу ў суботу неабходна ўзгадніць з арганізатарам гульні па тэлефонах: (017) 271 81 53, 311 17 40 для атрымання прапускных дакументаў). Расходы, звязаныя з прыездам пераможца па атрыманне прыза, установа не аплачвае.

18. Выплата грашовага эквіваленту кошту рэчавага прыза або замена яго на іншы прыз не дапускаецца.

19. Пасля 31 сакавіка 2021 года выдача прыза спыняецца і прэтэнзіі ўдзельніка не прымаюцца.

VII. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

20. Пераможца Гульні нясе адказнасць за прадстаўленне падатковай справаздачнасці і за выплату ўсіх падаткаў, якія прадугледжаны дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у сувязі з атрыманнем прыза.

21. Пераможца Гульні і яго сваякі згаджаюцца з тым, што іх імёны, прозвішчы, імёны па бацьку, фатаграфіі, лісты і інтэрв’ю могуць быць выкарыстаны Установай у любых рэкламных і/або інфармацыйных матэрыялах, якія звязаны з Гульнёй. Яны таксама згаджаюцца даваць інтэрв’ю і здымацца для рэкламных матэрыялаў у сувязі з Гульнёй без выплаты якога-небудзь дадатковага ўзнагароджання. Усе правы на такія публікацыі належаць Установе.

22. Правілы правядзення рэкламнай гульні «Мабільна з «Алесяй» да пачатку рэкламнай гульні будуць апублікаваны сумесна з рэквізітамі іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў часопісе «Алеся» № 12 за 2021 год.

23. Даведкі, якія датычацца гэтай Гульні, можна атрымаць па тэлефонах:
(017) 271 81 53, 311 17 40.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.