Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Закуска «Калядны вянок»

Такая яркая і прыгожая на выгляд закуска стане сапраўднай аздобай святочнага стала.

Спатрэбіцца: любімыя інгрэдыенты, напрыклад, розныя віды сыру, аліўкі, памідоры чэры, вінаград, галінкі зяленіва.

Сыр нарэзаць кубікамі, зяленіва прамыць і абсушыць. Падрыхтаваныя прадукты акуратна вылажыць на блюда ў выглядзе вянка. Аформіць галінкамі свежага зяленіва.


Закуска «Ёлачка»

Спатрэбіцца: некалькі відаў сыру, каўбаса салямі, аліўкі, вінаград, памідоры чэры, крэкеры або чыпсы, свежае зяленіва.

Падрыхтоўка. Сыр і каўбасу парэжце, памідоры і вінаград вымыйце і абсушыце. Вылажыце прадукты на страву ў выглядзе ёлачкі.


Зімовая фруктовая салата

Сакавіты вітамінны салацік, які прыйдзецца даспадобы як дарослым, так і дзецям. Ідэальная страва для завяршэння святочнага вечара.

Спатрэбіцца: яблык, груша, ківі, сярэдні банан, хурма, гранатавыя зярняткі, лісточкі мяты; для заправы — 3 ст. л. мёду, 2 ст. л. соку лімона, 2 ст. л. апельсінавага соку.

Бананы нарэжце кружочкамі, а ківі, хурму, грушу і яблык — долькамі. У асобнай ёмістасці змяшайце сок цытрусавых і мёд. Прапорцыі рэгулюйце на смак, у залежнасці ад уласных пераваг.

Змяшаць падрыхтаваныя інгрэдыенты ў глыбокай місцы, паліць цытрусава-мядовай заправай, пасыпаць гранатавымі зярняткамі, зверху ўпрыгожыць мятай.


Мексіканская курыная салата

Спатрэбіцца: 300 г адварнога курынага філе, 2 памідоры, 2 балгарскія перцы, 1 пучок зялёнай цыбулі, 1 бляшанка кансерваванай фасолі, 1 бляшанка кансерваванай кукурузы, 200 мл маянэзу, 1 ч. л. молатага вострага перцу, соль на смак.

Для запраўкі змяшайце ёгурт, востры перац, пасаліце на смак. У глыбокай місцы змяшайце парэзанае кубікамі курынае філе, здробненыя памідоры і цыбулю, фасолю і кукурузу. Перад падачай запраўце маянэзам, паперчыце, пасаліце на смак і змяшайце.


Навагодні вянок з шышак

Спатрэбіцца: шчыльны кардон; ільняная тканіна; клеявы пісталет; шышкі; джутавая нітка; упрыгажэнні (засушаныя лустачкі і лупінкі апельсіна, штучны снег).

Папярэдне выразаную з трывалага кардону аснову трэба абклеіць ільняной тканінай. Каб было прасцей, можна выразаць з тканіны доўгую стужку і абматаць ёю кардонную аснову, замацаваўшы ў некалькіх месцах клеем.

Прыклейваем да падрыхтаванай асновы шышкі. Зрабіць гэта можна па-рознаму, у залежнасці ад таго, шышкі якога памеру ў вас ёсць. Маленькія прыклейваем да асновы ў два рады — так вянок будзе выглядаць пышней.

Прыклейваем да вянка ўпрыгажэнні: кружочкі апельсіна і зорачкі, выразаныя з высушанай лупіны. З джутавай ніткі робім банцікі і таксама прыклейваем іх на вянок. Скампаноўваем усё так, як падказвае фантазія. Пры гэтым не забываемся пакінуць на вянку вольнае месца для банта.

Бант будзе асноўным упрыгажэннем вянка. Гэта можа быць гатовая атласная стужка ці проста з тканіны. Мы зробім яе з ільняной тканіны. Нам спатрэбяцца адрэз памерам 10х40 см і стужка шырынёй 2 см.

Спачатку бяром адрэз тканіны і загінаем краі да цэнтра. Затым сшываем іх тонкай ніткай (або склейваем), не прашываючы пры гэтым загатоўку наскрозь. Затым у цэнтры робяцца зморшчыны, каб атрымаўся бант, прашываем цэнтр наскрозь або змацоўваем клеем. Каб схаваць месца змацавання, абвязваем бант стужкай.

Гатовы бант мацуецца да вянка з дапамогай клею.

Апошні штрых — штучны снег. Наносім яго тонкім пластом — гэта зробіць наш вянок прыбраным і скончаным.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».