Вы тут

Пяць фіналістаў шоу «Х-Factor» 18 снежня будуць спяваць для галоўных людзей у жыцці — для сваіх бацькоў


Чарговы пяты прамы эфір убачым на «Беларусь 1» у 20.45.


У мінулую суботу тэлеаўдыторыі прадставілі канцэрт, які складаўся з кампазіцый легендарнага беларускага ВІА «Песняры», аднак разам з тым, па выніках галасавання гледачоў шоу пакінулі Карына Ярафеева і Яўген Вярэніч. Маладыя артысты паспелі яркімі выступленнямі ўпісаць свае імёны ў гісторыю талент-шоў. І яно набліжаецца да фіналу. Тым часам актыўна ідзе падрыхтоўка да чарговага прамога эфіру: удзельнікі разам з настаўнікамі, педагогамі і харэографамі працуюць над пастаноўкай новых нумароў. Па выніках гэтага канцэрта стануць вядомыя імёны тых, хто 25 снежня будзе змагацца за пераможныя лаўры першага сезона шоу і атрымае ў якасці прыза аўтамабіль Geely. Таксама спецыяльны падарунак для пераможцы рыхтуе і генеральны прадзюсарскі цэнтр Беларускага радыё.

А значыць, не шкадуйце часу, каб падтрымаць сваіх любімых выканаўцаў. Нагадаем, зрабіць гэта можна, патэлефанаваўшы пасля выступленняў усіх удзельнікаў у прамым эфіры па тэлефоне 8 810 10 10 6 XX, дзе дзве апошнія лічбы — нумар канкурсанта, альбо адправіўшы СМС-паведамленне з гэтымі ж звесткамі на кароткі нумар 2885. Калі ж не паспелі прагледзець папярэднія выступленні ўдзельнікаў шоу, то яны чакаюць вас на афіцыйным YouTube-канале шоу. Больш падрабязнасцяў шукайце таксама ў сацыяльных сетках «Х-Factor у Беларусі».

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: БелТА

Загаловак у газеце: Лёс пераможцы ў нашых руках

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без панікі! Што рабіць калі вы заблукалі ў лесе? Парады МНС

Без панікі! Што рабіць калі вы заблукалі ў лесе? Парады МНС

Пажылым людзям лепш хадзіць у ягады і грыбы з дарослымі дзецьмі.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.