Вы тут

Каляндныя месы ў тэлеэфіры


Да свята Нараджэння Хрыстова па календары каталіцкай канфесіі ў эфіры тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі 24 і 25 снежня пройдуць прамыя трансляцыі богаслужэнняў з Мінска і Ватыкана.


Напярэдадні Раства канал «Беларусь 1» у 21:45 распачне прамую трансляцыю службы са сталічнага Архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Узначаліць месу іерарх каталіцкай царквы ў Беларусі, архіепіскап-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі. Пасля ў 23:45 тэлеканал у рэжыме рэальнага часу пакажа калядную месу з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага Францыска.

Святочнай раніцай 25 снежня ў 07:50 са Словам да вернікаў звернецца архіепіскап Юзаф Станеўскі. Працягнецца эфір каляднымі выпускамі праграмы «Існасць». А пасланне і блаславенне Папы Францыска «Граду і свету» пакажа тэлеканал «Беларусь 3» у 18:05.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.