Вы тут

Самае цікавае ў снежаньскім нумары часопіса «Алеся»


Свежае паветра і галаваломкі

 Як аднаўляць арганізм пасля COVІD-19?

Пра тое, як правільна арганізаваць перыяд аднаўлення і рэабілітацыі, чытачам «Алесі» расказвае ўрач па медыцынскай прафілактыцы Ганна РОДЗІЧ. Яна раіць найперш аднаўляць фізічную актыўнасць, аднак рабіць тое паступова. І чытаць трэба як мага больш — гэта дапаможа аднаўленню функцый галаўнога мозга…


Шчадрую, шчадрую, каўбасу чую!

Набліжаецца час святкавання Божага Нараджэння і Каляды. Цэлы тыдзень даўней беларусы хадзілі адзін да аднаго ў госці — шчадравалі-калядавалі. Пра традыцыі нашых продкаў расказвае этнограф Ларыса Мятлеўская.


Прыгожая ўсмешка на марозе

«Алеся» расказвае асноўныя правілы зімовага догляду за самай неабароненай часткай нашага твару. Што рабіць, каб вусны зімой не перасыхалі? Парады і рэцэпты вы знойдзеце ў снежаньскім часопісе.


Які колер выбірае Тыгр?

У колеравай гаме наступнага года мусяць пераважаць такія адценні: зялёны/золата/шампань ці срэбра/блакітны/сіні. Актуальнае будзе таксама спалучэнне жоўтага, карычневага і бэжавага. Або біруза/слановая косць/шэры — увасабленне спакою і пяшчоты. Белы/срэбны/сіні — стрыманая класіка.


У чым сустракаць Новы год?

Асноўнае правіла — больш натуральнага і нейтральнага, менш яркага і пампезнага. Далікатная элегантнасць — вось дэвіз і надыходзячага свята, і будучага года.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.