Вы тут

Выдавецкі дом «Звязда» прымае ўдзел у рэспубліканскай навагодняй акцыі «Нашы дзеці»


Цэнтрам увагі сталі дзіцячыя дамы. Менавіта туды прыбываюць падарункі ад нашага выдавецтва — кніжкі беларускіх пісьменнікаў з цікавымі малюнкамі. Чарговая партыя кніжнай прадукцыі прыбыла сёння ў Панямунскі дзіцячы дом горада Гродна.


Старт рэспубліканскай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» быў дадзены 14 снежня. У гэты ж дзень прадстаўнікі Выдавецкага дома «Звязда» наведалі дзіцячы дом у Мінскай вобласці. Гродна стаў другім горадам, куда прыехалі кніжкі. Наступным адрасам стане дзіцячы дом у Мсціславе на Магілёўшчыне, а 26 снежня кніжная прадукцыя прыбудзе ў SOS-Дзіцячую вёску ў ў Марьінай Горцы.

— Сёлета Выдавецкі дом «Звязда» праводзіць традыцыйную навагоднюю акцыю «Нашы дзеці» сумесна з Беларускай універсальнай таварнай біржай», — паведаміў намеснік дырэктара выдавецтва Уладзімір Мосін. — Мы прывезлі ў Панямунскі дзіцячы дом кнігі нашага Выдавецкага дома. Гэта творы беларускіх аўтараў, большасць з якіх выйшла на беларускай мове — казкі, аповесці, апавяданні, вершы, прыгодніцкія і фантастычныя гісторыі. Дзеці змогуць пазнаёміцца з творамі Міхася Пазнякова, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Раісы Баравіковай, Генадзя Аўласенкі, Людмілы Рублеўскай.

Усяго ў Панямунскі дзіцячы дом дастаўлена каля 350 кніг.

Па словах дырэктара Панямунскага дзіцячага дома Нэлі Стралкоўскай, такі падарунак вельмі каштоўны. Дзецям варта чытаць больш добрых сучасных твораў, ведаць беларускіх пісьменнікаў. Таксама дырэктар спадзяецца, што, магчыма, хтосьці з іх у будучыні асабіста сустрэнецца з дзецьмі і раскажа аб сваёй творчасці.

Зараз у Панямунскім дзіцячым доме пражывае 44 дзіцяці школьнага ўзросту. Усе яны знаходзяцца пад дзяржаўнай апекай. Пры гэтым не ўсе бацькі пазбаўлены бацькоўскіх правоў, але яны некаторыя не могуць выконваць свае абавязкі з-за хваробы. Большасць дзяцей — сацыяльныя сіроты. Прадпрыемствы горада аказваюць дзіцячаму дому шэфскую дапамогу. Сюды з падарункамі абавязкова прыязджаюць прадстаўнікі арганізацый і ведамстваў падчас акцыі «Нашы дзеці».

Маргарыта Ушкевіч, фота аўтара

Загаловак у газеце: З цікавай кніжкай — у новы год

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».