Падчас прыёму і прамых ліній заўсёды бывае шмат пытанняў па арганізацыі транспартнага абслугоўвання, асабліва гэта датычыцца раёнаў новай забудовы. Так адбылося і на гэты раз.
У Брэсце ў Паўднёва-Заходнім раёне, які актыўна забудоўваецца, з улікам узвядзення медыцынскага цэнтра адкарэкціравалі некаторыя маршруты гарадскіх аўтобусаў. Маршрут аўтобуса № 14 у новым раёне паменшыўся амаль на кіламетр. Дзве жыхаркі з гэтым катэгарычна не пагадзіліся. Яны звярталіся ў гарвыканкам, але прапанаваны там варыянт урэгуляванння іх не задаволіў. Жанчыны лічаць, што пакрыўджанымі засталіся працаўнікі, якія дабіраюцца на работу, а таксама сем'і, што вязуць дзяцей у садкі зранку.
Губернатар прыняў рашэнне маршрут аднавіць.
Асаблівую актыўнасць на прыёме праявілі фермеры. Яны прасілі паспрыяць у вырашэнні пытанняў, звязаных з далейшым развіццём гаспадарак. Напрыклад, ТАА «ГрынСпрайс» вырошчвае саджанцы ягад і дэкаратыўных культур у Маларыцкім раёне. Ёсць інвестар, які гатовы ўкласці ў вытворчасць каля 3 мільёнаў долараў, але патрэбны яшчэ 300 гектараў зямлі.
Сямейная пара з Брэсцкага раёна займаецца развядзеннем слімакоў, працуюць на экспарт. Яны звярнуліся па дапамогу ў набыцці камбікармоў для сваёй спецыфічнай гаспадарркі.
Юрый Шулейка адзначыў, што жыхары вобласці праяўляюць актыўнасць у справе зваротаў у органы мясцовай улады, а гэта сведчыць аб іх даверы. Як відаць, спрацоўвае пагалоска: усе канструктыўныя прапановы ўважліва вывучаюцца і вырашаюцца станоўча.
Яна СВЕТАВА
Найперш мінімальная выплата па бальнічным вырасце ў тры разы.
«У школе можна цалкам рэалізаваць сябе».
Яна ўмее разглядзець у лініі ракі вечнасць – вобраз з яе верша.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.