Вы тут

Памёр Герой Савецкага Саюза Васіль Мічурын


Летам ветэран Вялікай Айчыннай вайны адзначыў свой 105-ты дзень нараджэння. Нягледзячы на тое, што віншавалі Васіля Сяргеевіча ў доме-інтэрнаце, дзе ён знаходзіўся на рэабілітацыі пасля паспяхова перанесенай аперацыі, настрой у Героя Савецкага Саюза быў не па ўзросце бадзёры. Васіль Мічурын быў вельмі рады атрымаць ад начальніка Генштаба віншавальнае пасланне кіраўніка дзяржавы, кветкі і падарункі. «Я жыву і жыць хочацца!», — казаў падчас той сустрэчы Герой.


Ён не раз прызнаваўся: ніколі не думаў, што дажыве да такіх гадоў. Жыццё ў вясковага хлопца са шматдзетнай беднай сям'і было вельмі няпростае. Тым больш, на яго лёс выпалі дзве вайны. Не раз даводзілася развітвацца з жыццём...

Зорку Героя Васіль Мічурын атрымаў у 24 гады! Яшчэ на Савецка-фінляндскай вайне. Аб такой высокай узнагародзе даведаўся ад сваіх таварышаў. Вушам сваім не паверыў: героямі тады толькі лётчыкі станавіліся, а тут на табе – кулямётчыку пашанцавала!

Вось што расказваў мне Васіль Сяргеевіч аб тым, што ў свой час назвалі подзвігам: «А было ўсё так. Марозным лютаўскім днём 1940 года. Я быў тады кулямётчыкам 271-га мотастралковага палка 17-мотастралковай дывізіі Паўночна-Заходняга фронту. Мы атрымалі загад аб наступленні. Падчас бою камандзір узвода быў смяротна паранены. Прыйшлося браць ініцыятыву ў свае рукі. 15 кулямётчыкаў да апошніх сіл змагаліся з ворагам. У жывых застаўся толькі я і падносчык патронаў Каралёў. Абарона праціўніка на рацэ Пінус-Ёкі, што каля вёскі Мэра (зараз Выбаргскі раён Леніградскай вобласці), была паспяхова прарвана...» Так, лічы ў адзіночку, Васіль Мічурын даваў адпор ворагу.

Нягледзячы на такую высокую ўзнагароду, у Вялікую Айчынную ён быў звычайным салдатам. Прайшоў усю вайну: пачынаючы з абароны Мінска, заканчваючы штурмам Берліна. Але ўсё скончылася для яго толькі 13 мая 1945 года пад Прагай. Пасля вайны Герой Савецкага Саюза служыў у Брэсце. Ужо тады для яго, рускага па нацыянальнасці, стала зразумелым, што ён назаўжды звязаны з Беларуссю. Так і атрымалася. Хоць і служыў некаторы час у групе савецкіх войскаў у Германіі, шляхі-дарогі ўсё роўна вялі Васіля Мічурына ў нашу краіну, якая стала для яго другой радзімай.

На працягу многіх гадоў Герой Савецкага Саюза з’яўляўся актыўным удзельнікам шматлікіх грамадскіх і ветэранскіх арганізацый. Нягледзячы на паважаны ўзрост, палкоўніка ў адстаўцы часта можна ўбачыць на розных мерапрыемствах і на вечаровых шпацырах. Асабліва любіў сустракацца з моладдзю. Яго вясёлых ваенных гісторый, мудрых жыццёвых парад будзе не хапаць многім пакаленням беларусаў. Вечная памяць!

Вераніка КАНЮТА

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.