Вы тут

НАН Беларусі падвяла вынікі выбараў новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў


Выбары адбыліся ў час сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі 17 снежня 2021 года.


На 23 вакансіі акадэмікаў і 27 вакансій членаў-карэспандэнтаў прэтэндавалі 30 і 57 кандыдатаў адпаведна.

Самы вялікі конкурс адзначаны сярод кандыдатаў на званне акадэміка па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства ў машынабудаванні» (тры чалавекі на месца). Сярод кандыдатаў на званне члена-карэспандэнта найбольш прэтэндэнтаў было па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства» (дзевяць чалавек на месца).

У выніку тайнага галасавання абрана 19 сапраўдных членаў (акадэмікаў) і 16 членаў-карэспандэнтаў.

Акадэмікамі сталі аўтарытэтныя вучоныя, лідары навуковых напрамкаў. Сярод іх Эмілія Каламіец, дырэктар ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі», дырэктар Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі; Аляксандр Каваленя, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі; Фёдар Прывалаў, генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве; Анатоль Кулак, дырэктар Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. Шэрагі акадэмікаў папоўнілі таксама вядомыя вучоныя-медыкі, у тым ліку Алег Румо, дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі; Сяргей Красны, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі; Леанід Цітоў, загадчык лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

Сярод 16 абраных членаў-карэспандэнтаў — Андрэй Іванец, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі; Сяргей Губкін, дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі; Андрэй Піліпук, дырэктар Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі; Мікалай Куляшоў, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта; Сяргей Рубніковіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; Ігар Карпаў, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

17 снежня ў НАН Беларусі адбылася сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У яе рабоце прынялі ўдзел каля трохсот прадстаўнікоў акадэмічнай, вузаўскай, галіновай навукі, члены Прэзідыума НАН Беларусі, вышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, вядучыя вучоныя краіны. У парадку дня сесіі — выбары сапраўдных членаў (акадэмікаў), членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі і замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.