Вы тут

Сенатар: Наша міралюбівая дзяржава дае прытулак усім, хто бяжыць ад вайны і хаосу


Алег Дзячэнка, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным развіцці аб просьбе польскага вайскоўца да Беларусі аб атрыманні палітычнага прытулку. 


— Выкрыцці Эміля Чэчкі не здзіўляюць тых, хто знаёмы з дыверсійна-падрыўной дзейнасцю сакрэтных службаў суседняй дзяржавы па развязванні і падтрыманні міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы, — кажа сенатар і звяртае ўвагу на свядомае замоўчванне заходнімі сродкамі масавай інфармацыі фактаў злачынстваў супраць чалавецтва, якія здзяйсняюцца польскім палітычным рэжымам.

Ён адзначае, што выкарыстанне ядахімікатаў і вадамётаў у дачыненні да мірных мігрантаў, а таксама катаванняў захопленых польскімі спецслужбамі перасяленцаў і многае іншае, што не адпавядае асноватворным прынцыпам правоў чалавека, свабоды і дэмакратыі паслужылі трыгерам для польскага вайскоўца, які ўцёк з «дэмакратычнага раю» ў Беларусь. 

— Будучы відавочцам абуральнага здзеку са здаровага сэнсу, насаджэнні ў польскім войску ідэалогіі таталітарызму, малады чалавек зрабіў адзіна правільнае рашэнне — папрасіў у нашай краіне палітычны прытулак, — падкрэсліў Алег Дзячэнка. 

Ён лічыць гэта не выпадковым і нагадвае, што Беларусь — маладая дэмакратычная дзяржава з векавымі традыцыямі нацыянальнай і рэлігійнай талерантнасці, у якой сёння мірна пражываюць прадстаўнікі звыш ста нацый і народнасцяў, якія вызнаюць розныя рэлігіі — ад хрысціянства і ісламу да будызму і індуізму.

— Наша міралюбная дзяржава дае прытулак усім, хто праследуецца па палітычных або рэлігійных матывах на сваёй гістарычнай радзіме, хто бяжыць ад вайны і хаосу. І ўсё роўна, былы гэта прэзідэнт Кыргызстана ці арабскі ўрач, украінскі ці шахцёр або польскі вайсковец. Ва ўсіх роўныя ўмовы для бяспечнага жыцця, стваральнай працы і захавання сваёй нацыянальна-рэлігійнай ідэнтычнасці, — рэзюмуе сенатар.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».