Вы тут

НАН Беларусі падвяла вынікі выбараў новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў


На 23 вакансіі акадэмікаў і 27 вакансій членаў-карэспандэнтаў прэтэндавалі 30 і 57 кандыдатаў адпаведна.


Самы вялікі конкурс адзначаны сярод кандыдатаў на званне акадэміка па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства ў машынабудаванні» (тры чалавекі на месца). Сярод кандыдатаў на званне члена-карэспандэнта найбольш прэтэндэнтаў было па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства» (дзевяць чалавек на месца).

У выніку тайнага галасавання абрана 19 сапраўдных членаў (акадэмікаў) і 16 членаў-карэспандэнтаў.

Акадэмікамі сталі аўтарытэтныя вучоныя, лідары навуковых напрамкаў. Сярод іх Эмілія Каламіец, дырэктар ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі», дырэктар Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі; Аляксандр Каваленя, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі; Фёдар Прывалаў, генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве; Анатоль Кулак, дырэктар Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. Шэрагі акадэмікаў папоўнілі таксама вядомыя вучоныя-медыкі, у тым ліку Алег Румо, дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі; Сяргей Красны, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі; Леанід Цітоў, загадчык лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

Сярод 16 абраных членаў-карэспандэнтаў — Андрэй Іванец, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі; Сяргей Губкін, дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі; Андрэй Піліпук, дырэктар Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі; Мікалай Куляшоў, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта; Сяргей Рубніковіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; Ігар Карпаў, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыняла ўдзел каля трохсот прадстаўнікоў акадэмічнай, вузаўскай, галіновай навукі, члены Прэзідыума НАН Беларусі, вышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, вядучыя вучоныя краіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Загаловак у газеце: Шэрагі акадэмікаў папоўніліся...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».