Вы тут

Мінсувязі выпускае ў зварот паштовую марку да 25-годдзя дыпламатычных адносін Беларусі з Мальтыйскім ордэнам


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі сёння выпускае ў зварот паштовую марку «25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь i Суверэнным ваенным ордэнам гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага Родаса і Мальты». Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на сайт ведамства.


Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Беларусі. Дызайн паштовай прадукцыі Святланы Цырулік.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Суверэнным ваенным ордэнам гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага Родаса і Мальты ўстаноўлены ў 1996 годзе. «Мальтыйскі ордэн займаецца актыўнай дабрачыннай дзейнасцю ў Беларусі: аздараўленне дзяцей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы, дапамога школам-інтэрнатам і дзіцячым дамам сямейнага тыпу, перааснашчэнне медыцынскіх устаноў, прафесійнае навучанне дзяцей-сірот і дзяцей з асаблівасцямі псіхічнага развіцця. З 2002 года арганізавана стажыроўка беларускіх урачоў у ўніверсітэцкіх клініках Бельгіі. Супрацоўніцтва з найбольш аўтарытэтнай рэлігійнай дабрачыннай арганізацыяй Еўропы вельмі важна: яно ўмацоўвае міжканфесійныя сувязі і пазіцыі Беларусі на міжнароднай арэне», — нагадалі ў Мінсувязі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».