Вы тут

Аляксандр Лукашэнка ўручыў касманаўту Алегу Навіцкаму ордэн Дружбы народаў


Узнагарода інструктару-касманаўту-выпрабавальніку атрада касманаўтаў расійскай дзяржаўнай карпарацыі «Раскосмас» прысвоена за значныя дасягненні ў асваенні космасу і вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнародных сувязяў.


Прэзідэнт падзякаваў касманаўту, што той знайшоў час прыехаць на Радзіму і сустрэцца. 

«Я гляджу на Алега і думаю, што ён і знешне, і ўнутрана сапраўдны славянін. У ім і беларускае, і рускае, часткова і нешта ўкраінскае ёсць. Ён сапраўдны славянін. Тое, што ён робіць для сваёй Радзімы, робіць правільна. Рана ці позна ты прыйдзеш на гэтую зямлю, таму не трэба страчваць сваіх каранёў», — сказаў Прэзідэнт у размове з Алегам Навіцкім і яго сям’ёй.

Касманаўта Прэзідэнт назваў чалавекам, які аб’ядноўвае народы.

«Для мяне гэта вельмі высокая адзнака маёй работы. Я сапраўды вельмі люблю Беларусь. Гэта тая зямля, на якой я нарадзіўся, якая мяне выхавала ў асобе маіх бацькоў, знаёмых, школы. Гэта загартоўка мне дапамагае зараз спакойна ісці па жыцці. Я ведаю, што тут мой дом, тут мяне заўсёды прымуць, і тут мне заўсёды рады. Калі здароўя не будзе хапаць на касманаўтыку, хочацца працаваць на дабрабыт Беларусі і Расіі», — адзначыў Алег Навіцкі.

Прэзідэнт расказаў, што Беларусь рыхтуе некалькі чалавек для палёту ў космас па дамоўленасці з Расіяй, адным з членаў гэтай каманды будзе дзяўчына. Аляксандр Лукашэнка папрасіў Алега Навіцкага падключыцца да адбору кандыдатаў.

Нагадаем, Герой Расіі лётчык-касманаўт Алег Навіцкі нарадзіўся ў горадзе Чэрвень Мінскай вобласці. У 2012 годзе здзейсніў першы палёт у космас у якасці камандзіра карабля «Саюз ТМА-06М». Другі касмічны палёт Алег Навіцкі ажыццявіў 17 лістапада 2016 года ў якасці камандзіра «Саюз МС-03» і бортінжынера МКС-50/51. 9 красавіка 2021 года Алег Навіцкі на караблі «Ю.А.Гагарын» («Саюз МС-18») адправіўся ў свой трэці палёт.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.