Савет па фізічнай культуры і спорту ўдзельнікаў Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту дзяржаў — удзельнікаў СНД вызначыў Беларусь месцам правядзення ІІ Гульняў краін СНД у 2023 годзе. Такая інфармацыя размешчана на сайце Выканкама СНД. Месцам правядзення ІІІ Гульняў краін СНД у 2025 годзе стане Азербайджан.
У пасяджэнні Савета, якое прайшло ў фармаце відэканферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД. У ходзе мерапрыемства таксама былі абмеркаваны актуальныя пытанні спартыўнага супрацоўніцтва на пляцоўцы Садружнасці. У прыватнасці, было разгледжана пытанне аб правядзенні чэмпіянатаў, першынстваў і кубкаў СНД па асобных відах спорту. На сёння існуе практыка правядзення ў дзяржавах — удзельніцах СНД спартыўных спаборніцтваў пад эгідай Садружнасці Незалежных Дзяржаў, але адсутнічае адзіны парадак прадастаўлення права правядзення такіх спаборніцтваў, патрабаванняў да іх арганізатараў і ўмоў правядзення. На пасяджэнні Савета прынята рашэнне даручыць Рабочай групе па падрыхтоўцы і правядзенні Гульняў краін СНД распрацаваць да 1 чэрвеня 2022 года праект Палажэння аб чэмпіянатах (першынствах, кубках) СНД па відах спорту.
Акрамя таго, у ходзе пасяджэння быў зацверджаны План работы Савета па фізічнай культуры і спорце ўдзельнікаў Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў на наступны год, а таксама заслухана інфармацыя аб падрыхтоўцы чарговага пасяджэння Савета, якое адбудзецца ў Ташкенце. у 2022 годзе.
Рашэнне аб правядзенні Гульняў СНД было прынята на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у 2018 годзе. Ініцыятыва правядзення гэтага форуму належыць Расійскай Федэрацыі. Гульні праводзяцца ў мэтах умацавання дружалюбных сувязяў паміж народамі і практычнай рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
На І Гульнях СНД у 2021 годзе беларускія спартсмены заваявалі 69 медалёў, сярод якіх 8 залатых, 32 сярэбраных і 29 бронзавых.
Перавагу айчынная зборная паказала ў такіх дысцыплінах, як грэка-рымская барацьба (Глеб Макаранка і Павел Глінчук), тайскі бокс (Фёдар Колтун, Яўген Федарынчык і Альбіна Посах), кулявая стральба з пісталета (Павел Мураўёў), самба (Анастасія Грышчанка), мастацкая гімнастыка (Лізавета Зоркіна).
Ваелрыя СЦЯЦКО
Абарона вачэй і модны аксесуар.
Менавіта бацькі фарміруюць будучыню свайго дзіцяці.