Вы тут

Выхаванцы Спецыялізаванага ліцэя МУС атрымалі падарункі ад Акадэміі МУС


Калектыў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў таксама далучыўся да навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». І сустрэча з выхаванцамі спецліцэя МУС — толькі першы яе этап.


Для ліцэістаў арганізавалі прыгожае свята. Не абышлося і без галоўных навагодніх персанажаў — Дзеда Мароза і Снягуркі. 

— Кожны перад сабой ставіць пэўную мару: выбраць прафесію, здзейсніць годныя ўчынкі, зрабіць добрыя справы, — звярнуўся да ліцэістаў начальнік Акадэміі МУС генерал-майр міліцыі Аляксандр ВАСІЛЬЕЎ. — У кожнага з вас ёсць сваё патаемнае жаданне. Загадайце яго ў навагоднюю ноч і няхай яно абавязкова споўніцца. Я жадаю, каб вы ўсе паспяхова пачалі трэцюю чвэрць, каб вучоба прыносіла задавальненне, вы былі здаровымі, актыўна займаліся спортам, а самае галоўнае, каб сталі сапраўднымі мужчынамі.

У канцэртнай праграме прынялі ўдзел і выхаванцы ліцэя. Адзінаццацікласнік Дзмітрый Акінка чытаў навагодні верш уласнага сачынення, а Віталь Кетрык, вучань сёмага класа, а па сумяшчальніцтве лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, у чацвёрты раз стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, парадаваў гасцей гульнёй на акардэоне.

— Я вельмі рады, што да нас прыехаў начальнік Акадэміі МУС са святочным настроем і падарункамі, — расказаў Віталь. — Хацелася б, каб такое адбывалася кожны год. І з такім настроем я праводзіў кожны дзень. Я жадаю ўсім выканання жаданняў, падарункаў пад ёлкай і каб сябры ніколі не пакідалі.

Ліцэіст Ягор Вараб’ёў прызнаўся, што ў яго сапраўднае навагодняе адчуванне. Гэтае свята ён любіць за тое, што сустракае яго ў коле сваёй сям’і, блізкіх і сяброў. Сваім аднагодкам ён пажадаў выканання жаданняў, а таксама любіць сваю краіну.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».