Вы тут

Сувораўскі баль. Фотарэпартаж


Выдатная традыцыя сувораўскага балю была адроджана сёлета ў сценах Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Упершыню за некалькі гадоў 32 найлепшыя пары з сувораўцаў і студэнтак Мінскага каледжа мастацтваў выканалі традыцыйныя бальныя танцы: вальс, паланэз, кадрыль.


«Усе нашыя выхаванцы выдатна навучаныя этыкету, харэаграфіі, яны добра спяваюць. І вядома мы не маглі не даць ім такую выдатную магчымасць праявіць сябе», — падзяліўся начальнік вучылішча і гаспадар балю, палкоўнік Андрэй Гарбаценка.

Гэтым вечарам ззялі ўсмешкі, грымела музыка, у танцы кружыліся дамы ў прыгожых белых сукенках і маладыя людзі з ідэальнай выпраўкай.

Аліна МАЗАВЕЦ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?